Министр спорта и туризма Беларуси Сергей Ковальчук оценил спортивную базу Поставского района

Главное Спорт

Спартыўна і крэатыўна

У адрозненне ад многіх іншых райцэнтраў краіны на Пастаўшчыне маецца выдатная спартыўная база, якая да ўсяго яшчэ і ўтрымліваецца ў цудоўным стане. Такое меркаванне выказаў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук падчас наведвання нашага раёна на гэтым тыдні.

У суправаджэнні начальніка ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Васілія Захарэвіча, кіраўніка Пастаўскага раёна Сяргея Чэпіка, яго намесніка Юрыя Кісялёва і генеральнага дырэктара ДА «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна» высокі госць наведаў некалькі спартыўных аб’ектаў. Для азнаямлення былі прапанаваны спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі», ФАКі па вуліцах Станкевіча і Савецкай у райцэнтры, а таксама Канцэртная зала па вуліцы Чырвонаармейскай, дзе плануецца адкрыць залу для заняткаў боксам і барацьбой.

Міністр цікавіўся матэрыяльнай базай аб’ектаў, іх станам, арганізацыяй работы, заработнай платай трэнераў, напаўняльнасцю трэнажорных залаў і басейнаў, коштам некаторых паслуг. Таксама Сяргей Міхайлавіч абмеркаваў з падначаленымі і прадстаўнікамі мясцовай улады развіццё ў нашым раёне перспектыўных відаў спорту, турыстычныя прапановы, а яшчэ паназіраў за трэніроўкай пастаўскіх валейбалістаў 2008—2009 гадоў нараджэння, а па тэлебачанні — за выступленнем беларускіх штангістаў на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы, які з 18 па 27 верасня праходзіць у Тайландзе. Дарэчы, балеў Сяргей Міхайлавіч недарэмна — учора наш суайчыннік Яўгеній Ціханцоў заваяваў на гэтых спаборніцтвах залаты медаль у вагавай катэгорыі да 102 кілаграмаў.

— Мэтай свайго візіту ставіў азнаёміцца са спартыўнай базай Пастаўшчыны, а калі спатрэбіцца — аказаць садзейнічанне і падтрымку, магчыма, і фінансавую. Убачаным задаволены. Больш за тое, спартыўная база вашага раёна выгадна вылучаецца на фоне іншых райцэнтраў краіны, —падвёў вынікі паездкі міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.