На 8 торговых объектах райпо накануне Дня знаний проводили социальную акцию «Коробки доброты»

Общество

Каробкі дабрыні – шматдзетным сем’ям

«Прывітанне, перад табой каробка дабрыні. Яна прызначана для збору падарункаў дзецям да пачатку школьнага сезона». Яркія плакаты з такімі надпісамі напярэдадні Дня ведаў былі развешаны ў 8 гандлёвых аб’ектах райспажыўтаварыства. Такім чынам у гэтай арганізацыі праводзілі сацыяльную акцыю «Каробкі дабрыні».

Многія пакупнікі не прайшлі міма і набылі дзецям новыя канцылярскія прылады: сшыткі, алоўкі, фламастары, фарбы, каляровую паперу, пластылін, альбомы для маляваня і іншыя неабходныя тавары.

10 верасня старшыня праўлення райспажыўтаварыства Ганна Сянько і вядучы таваразнаўца Наталля Артамонава накіраваліся ў пастаўскую СШ №2, каб перадаць каробкі дабрыні і салодкія падарункі дзвюм шматдзетным сем’ям — Ліпік і Цапелік. Першая пражывае ў Ярэве і выхоўвае пяцярых дзяцей. У другой сям’і таксама 5 дзяцей, 3 з іх — школьнікі.

Дабрачынныя акцыі мы праводзім штогод, — адзначыла старшыня праўлення райспажыўтаварыства Ганна Сянько. — Мы неаднойчы дарылі падарункі дзецям з прытулку Сацыяльна-педагагічнага цэнтра, а сёлета вырашылі падтрымаць шматдзетныя сем’і з СШ №2. Акрамя канцтавараў, мы перадалі ім тарты і вялікія каробкі з пернікамі. Бясспрэчна, дзеці былі прыемна здзіўлены такому нечаканаму сюрпрызу. Іх усмешкі — самая каштоўная ўдзячнасць усім, хто далучыўся да гэтай акцыі.

Тэкст і фота Іны Сняжковай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.