Наивысшую в районе урожайность зерновых — 65 центнеров с гектара — получили в этом году хлеборобы ОАО «Хотилы-агро»

Важное Сельское хозяйство

Дзённую норму выпрацоўкі — 17 гектараў — Андрэй Цапелік, звычайна, перавыконвае ў два разы, а то і больш. На ўчарашні дзень на яго рахунку было больш за 300 засеяных гектараў

Стаўка – на азімыя

Найвышэйшую ў раёне ўраджай­насць зерневых — 65 цэнтнераў з гектара — атрымалі сёлета хлебаробы адкрытага акцыянернага таварыства «Хацілы-­агра». У гаспадарцы стаўку робяць на азімыя. На асобных участках пшаніца «ядвіся», якая  займала 1195 гектараў, дала да 90 цэнтнераў з кожнага.

Хацілаўцы разлічваюць атрымаць высокі ўраджай і ў наступным годзе і робяць да гэтага ўсе захады. У гаспадарцы актыўна ідуць падрыхтоўка глебы і сяўба. На 13 верасня тут узарана 1340 гектараў.

На сяўбе, якая праводзіцца па ўсіх правілах агратэхнікі, заняты вопытныя механізатары Андрэй Цапелік, Віктар Нікалаеў, Аляксей Власаў, Аляксандр  Буча, Уладзімір Банькоўскі.  Пад азімай пшаніцай ужо занята 872 гектары. Работа працягваецца.

Фаіна Касаткіна
Фота Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.