Плодотворно и креативно работают работники Поставской детской библиотеки им. В. Дубовки

Общество

Плённа і крэатыўна працуюць работнікі Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі

Насуперак распаўсюджанаму меркаванню пра тое, што наша грамадства амаль перастала чытаць — маўляў, не бяруць у рукі кнігу дарослыя, не цікавяцца ёй і дзеці, аддаючы перавагу камп’ютару і мабільнаму тэлефону, — тут недахопу чытачоў не адчуваюць.

— Гэта раней, гадоў 8-10 таму, колькасць нашых наведвальнікаў змяншалася, — расказвала загадчыца бібліятэкі Марына Іванова. — А апошнія 4 гады, наадварот, адбываецца рост. Сёння мы абслугоўваем 1 780 чытачоў, пераважная іх большасць — школьнікі з першага па адзінаццаты клас. Ёсць і дашкольнікі, яны могуць запісацца ў бібліятэку з 5-гадовага ўзросту. Прыхо­дзяць па кнігі для сваіх дзяцей таксама мамы, бабулі. Шмат дзяцей, якія прыязджаюць у Паставы на летнія канікулы да бабуль. Увогуле, лета для нас — як ні дзіўна, гарачая пара. Нядаўна ўстанавілі свое­асаблівы рэкорд — абслужылі за дзень 93 чалавек, выдаўшы больш за 150 кніг.

Такую чытацкую актыўнасць Марына Мікалаеўна звязвае з вялікай работай, якая праводзіцца ў школах па прапагандзе мастацкага слова. Немалая заслуга і бацькоў. Многія з іх, каб адцягнуць дзіця ад камп’ютара і тэлефона, адпраўляюцца ў бібліятэку і бяруць кнігі для сямейнага чытання. Асноўныя ж яе наведвальнікі — вучні пачатковых класаў. Але свой чытацкі касцяк ёсць сярод дзяцей усіх узростаў. Прычым чытаюць яны не толькі праграмныя творы. Цікавяцца дэтэктывамі, так званымі дзявочымі раманамі, прыгодніцкай, навукова-пазнавальнай літаратурай. Прыходзяць у чытальную залу пагартаць часопісы і энцыклапедыі. Іх, дарэчы, можна ўзяць на некалькі дзён дамоў.

Працуюць творча і самі бібліятэкары.

— Мы стараемся не адставаць ад сучасных тэндэнцый у бібліятэчным абслугоўванні, — працягвала Марына Іванова. — Праводзім квэсты, флэш-мобы, дні з казачнымі персанажамі і інш. На абанеменце ў нас пастаянна дзейнічае экспрэс-віктарына, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю. Адказаўшы на яе пытанне, дзіця можа адразу атрымаць невялікі падарунак. Пры гэтым пытанне фармулюецца так, каб у пошуках адказу чытачу давялося крыху папрацаваць з бібліятэчным фондам.

На працягу лета работнікі ўстановы праводзілі квэст па бібліятэцы «Уважлівы чытач», у якім трэба было выканаць 8 заданняў, выкарыстоўваючы бібліятэчны фонд. Шмат разоў ладзілі пірацкі квэст і квэст па горадзе. Адна мама нават заказала пірацкі квэст на дзень на­раджэння свай­го сына, які прыйшоў у бібліятэку з кампаніяй сяброў. Кожны год 2 красавіка, у Міжнародны дзень дзіцячай кнігі, юных чытачоў абслугоўваюць героі казак Баба Яга, Лясун, Стары Хатабыч, Мэры Попінс і інш.

Цікава абыгрываюць біблія­тэкары і кніжныя выставы, ператвараючы іх у маляўнічыя інсталяцыі з лялькамі. Гэтыя выставы перыядычна мяняюцца, абнаўляюцца.

Тое ж самае датычыць афармлення кніжных раздзелаў. Зараз тут дзейнічаюць “Чара­дзейная скарбонка», «У казку разам з намі», «Кар-Карыч прапануе», «Любімыя казкі Нюшы», «Знаёмцеся: нашы землякі». Ёсць раздзел і для дарослых пад назвай «Чытаем усёй сям’ёй», паколькі многія дзеці прыхо­дзяць у бібліятэку разам з мамамі. Бібліятэчны фонд вялікі — каля 28 тысяч экзэмпляраў. І ён рэгулярна папаўняецца, у тым ліку дзякуючы гараджанам, якія дораць установе кнігі з дамашніх бібліятэк.

Увогуле, работа з чытачамі пачынаецца яшчэ з дашкольнага ўзросту. Як і малодшыя школьнікі, выхаванцы дзіцячых садоў прыходзяць у бібліятэку на экскурсію, дзе знаёмяцца з яе правіламі. Для навучэнцаў розных узростаў арганізуецца шмат мерапрыемстваў, галоўная мэта якіх — далучыць дзяцей да чытання літаратуры. Больш за 10 гадоў пры бібліятэцы працуе беларускамоўны клуб «Нашчадкі» для вучняў пачатковых класаў. Ён ставіць мэтай прывіць юным пастаўчанам любоў да роднай мовы і сваёй Радзімы, заахвоціць іх размаўляць па-беларуску. Кіруе клубам вялікая прыхільніца беларускай мовы бібліятэкар Людміла Сяменас, якая зараз цесна супрацоўнічае з настаўнікамі СШ №2.

Калі гаварыць пра калектыў установы, то ён невялікі — усяго 4 чалавекі. Старажылам з’яўляецца Алена Танана, якая працуе тут з 1985 года. Вопытныя таксама загадчыца Марына Іванова і памянёная вышэй Людміла Сяменас. А вось бібліятэчны стаж Святланы Падгайскай крыху менш за год. Усе бібліятэкары дружныя, творчыя, дапамагаюць адна адной увасабляць у жыццё новыя ідэі, якіх заўсёды шмат. Нездарма Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі не раз перамагала ў розных раённых конкурсах. У 2012 годзе была прызнана пераможцай абласнога тура рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» ў намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем». А сёлета па выніках за мінулы год атрымала вымпел пераможцы раённага спаборніцтва сярод бібліятэк. Гэта ўжо другая такая адзнака ўстановы за апошнія 10 гадоў.

Тэкст і фота Алены Шапавалавай



Tagged

2 комментария по теме “Плодотворно и креативно работают работники Поставской детской библиотеки им. В. Дубовки

  1. Добрый день. Сейчас все проверила с нескольких компьютеров. Все хорошо открывается. Возможно, у вас что-то с интернетом.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  2. Добрый день! Подскажите пожалуйста, почему не выходит прочесть новые добавленые посты!?, при клике по статье всплывет сообщение в котором ошибка «401» 🙁 уже как целый день эта проблема…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.