Плодотворной работы на журналистской ниве коллективу редакции газеты «Поставский край»!

Важное Общество

Паважаныя сябры!

Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды 80-годдзя газеты!

Сімвалічна, што першы яе нумар выйшаў у верасні 1939 года пад назвай «Новы шлях». Ідзе час, але імкненне да новага — па-ранейшаму сутнасць журналісцкай работы. Рэдакцыя заўсёды крочыць наперадзе, знаходзіць арыгінальныя тэмы, умее падтрымаць чалавека словам, пракласці свой шлях да яго сэрца.

Па традыцыі «Пастаўскі край» захоўвае адзін з найбольш  высокіх накладаў сярод раённых выданняў вобласці, актыўна развівае інтэрнэт-рэсурс.

Актульныя падзеі рэгіёна, чалавек працы, цікавыя дасягненні таленавітых людзей заўсёды ў цэнтры ўвагі рэгіянальнага друку. Сёння журналісты выдання працягваюць ствараць летапіс роднага краю, аб’ектыўна расказваюць пра ўзаемадзеянне мясцовай улады, працоўных калектываў, грамадскасці, накіраванае на паляпшэнне дабрабыту чалавека, шукаюць сучасныя падыходы ў асвятленні пытанняў эканомікі і сацыяльна-культурнай сферы.

Газета неаднаразова выходзіла пераможцай абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў.

Жадаю работнікам рэдакцыі новых аўтарскіх знаходак, плённай працы на журналісцкай ніве, моцнага здароўя, шчасця, творчага і жыццёвага натхнення!

З павагай Уладзімір Пенін, намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта



На варце праўды жыцця

Ветэраны друку і паліграфіі, прафесійныя журналісты, няштатныя аўтары і чытачы сустракаюць сваё адметнае свята – 80-годдзе з дня выхаду ў свет першага нумара раённай газеты. Калектывам рэдакцыі пройдзены доўгі, яркі, запамінальны шлях, бо ў кожным нумары з года ў год, дзесяцігоддзе за дзесяцігоддзем пісалася дакументальная хроніка развіцця грамадства, народнай гаспадаркі рэгіёна, сацыяльнай сферы, адукацыі, медыцыны, культуры.

Мяняўся час і пакаленні, але раёнцы заўсёды былі ўласцівыя актуальнасць, шырокае асвятленне падзей, якія адбываліся ў раёне, краіне і за яе межамі. І ва ўсе гады ­ў цэнтры ўвагі журналістаў  быў чалавек працы, яго паўсядзённыя справы і дасягненні.

Газета застаецца сучаснай і маладой, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база рэдакцыі, калектыў імкнецца зрабіць усё, каб расла папулярнасць выдання.

Упэўненыя, што і надалей вы будзеце стаяць на варце праўды жыцця. Жадаем шчырай удзячнасці чытачоў, новых творчых здзяйсненняў.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.