Поставчанки Екатерина Писарик и Светлана Курилович награждены орденом Матери

Главное Общество

За вялікую любоў і цярпенне

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі №299 ад 7 жніўня 2019 года, ордэнам Маці ўзнагароджаны пастаўчанкі Кацярына Пісарык і Святлана Курыловіч.

Высокую дзяржаўную ўзнагароду Святлане Курыловіч уручыла старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Марына Нагановіч на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, якая прайшла ў СШ №4. У гэту школу ходзяць Косця, Даша, Віка і Сяргей, а Дзіяна — у дзіцячы сад «Рамонак». Кожнае дзіця сваімі поспехамі і дасягненнямі найперш абавязана маме. Сям’я Курыловіч з’яўляецца ўзорам для іншых. Святлана ўдала спалучае работу ў ТЦСАН з выхаваннем дзяцей.

Кацярыне Пісарык ордэн Маці ўручыў учора намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў на сходзе калектыву цэнтральнай раённай бальніцы, дзе жанчына працуе. Праўда, цяпер знаходзіцца ў водпуску па доглядзе сямімесячнага Лёшы. Кірыл і Міша наведваюць дзіцячы садок, Віка і Цімафей вучацца ў СШ №1, Ліза — у гімназіі.

— Быць мамай няпроста, — гаварылі жанчыны. — Гэта работа 24 га­дзіны ў суткі, без выхадных і водпускаў. А галоўнае для нас — бачыць шчаслівыя вочы дзяцей, захоўваць сямейны ачаг.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.