Представители Молодежной палаты при районном совете депутатов посетили Совет Республики Национального собрания РБ

Общество

Адчулі сябе сенатарамі

Як праходзяць пасяджэнні беларускіх сенатараў, пра іх паўнамоцтвы і напрамкі дзейнасці даведаліся пастаўчане падчас экскурсіі ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якая адбылася ў мінулую пятніцу.

У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў, іх куратары — старшыня райсавета дэпутатаў Пётр Курто і першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская, некаторыя старшыні сельскіх Саветаў і дэпутаты райсавета — усяго 34 чалавекі. Паглыбіцца ў будні сенатараў ім дапамог старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Віктар Сірэнка. Ён правёў пастаўчан па будынку Савета Рэспублікі, расказаў пра заканадаўчую і міжнародную дзейнасць, работу ў рэгіёнах і са зваротамі грамадзян, а таксама пра фарміраванне, структуру і паўнамоцтвы верхняй палаты Нацыянальнага сходу Беларусі, прававыя асновы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў нашай краіне.

Найбольшую зацікаўленасць выклікала працэдура прадстаўлення і абмеркавання законапраектаў, а таксама галасавання і аб’яўлення яго вынікаў. Дарэчы, адчуць сябе сапраўднымі парламентарыямі экскурсійнай групе выпала магчымасць на практыцы: у зале пасяджэнняў яны прагаласавалі за прапанаванае рашэнне на спецыяльных маніторах. Усе засталіся ў захапленні ад убачанага, дзелавой атмасферы.

Шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў пакінула ў дэлегацыі пастаўчан наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. За пазнавальную і насычаную паездку ўсе бязмежна ўдзячныя Пятру Леанідавічу, які падтрымаў прапанову моладзі і арганізаваў паездку.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.