Работники центральной районной библиотеки провели акцию «Пожелание любимому городу», посвященную 610-летнему юбилею г. Поставы

Общество

Прымалі кнігі і пажаданні

Шмат розных мерапрыемстваў ладзяць да Дня бібліятэк работнікі гэтых устаноў культуры. Часта мерапрыемствы выходзяць за рамкі аднаго дня. Як, у прыватнасці, атрымліваецца ў бібліятэкараў Пастаўскага раёна.

У мінулую сераду ўвагу пастаўчан і гасцей горада, якія праходзілі праз сквер на плошчы Леніна, прыцягвалі ўпрыгожанае рознакаляровымі стужкамі і папяровымі сэрцайкамі дрэўца і размешчаная побач з ім выстава кніг пра Пастаўшчыну, у тым ліку напісаных мясцовымі аўтарамі. Гэта работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі праводзілі акцыю пад назвай «Пажаданне любімаму гораду», прысвечаную яго 610-гадоваму юбілею. Усім, хто з цікавасцю пазіраў у іх бок, бібліятэкары прапаноўвалі напісаць на сэрцайку, што яны зычаць Паставам, і павесіць сваё пажаданне на галінку дрэўца. Тыя, хто зга­джаўся па­ўдзельнічаць у акцыі — а такіх было нямала, — атрымлівалі ў падарунак закладкі для кніг з гістарычнымі звесткамі пра наш горад, інфармацыяй пра цэнтральную райбібліятэку і яе сайт, а таксама з QR-кодам. Накіраваўшы на яго камеру мабільнага тэлефона, можна аўтаматычна трапіць на сайт установы.

— Крыху пазней гэта дрэва мы перанясём на абанемент, дзе яно будзе знаходзіцца па 15 чысло ўключна, каб і іншыя чытачы змаглі пакінуць свае пажаданні. Усе іх мы абавязкова перачытаем і, калі там будуць нейкія прапановы, пастараемся іх выканаць. Таксама пра вынікі акцыі праінфармуем сваё кіраўніцтва ў асобе начальніка і спецыялістаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, — расказвала дырэктар Пастаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Ганна Літвіновіч.

Яшчэ адну акцыю, па зборы кніг, бібліятэкары арганізавалі на абанеменце. Право­дзілася яна з 1 па 15 верасня. У гэты час любы пастаўчанін мог прынесці з дома не патрэбную яму мастацкую літаратуру і падарыць райбібліятэцы. Так зрабілі, у прыватнасці, Марына Варабей, Віктар Куталёў, Ала Каравайцава, Зоя Мяльдзюк, Ірына Федаронак, Жанна Мядзведзева, Соф’я Белая, Лідзія Пінчук, Валянціна Трыказенка. Пакеты з іх кнігамі дапоўнілі інсталяцыю ў выглядзе імправізаванага чытача, якая з’явілася таксама ў мінулую сераду, 11 верасня. Побач была аформлена невялікая фотазона для жадаючых сфатаграфавацца.

Тэкст і фота Алены Шапавалавай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.