Социальная служба в Лынтупах организовала «Зарницу» для людей почтенного возраста

Общество

З’яднала калектыў «Зарніца»

Сацыяльная служба ў Лынтупах праводзіць столькі творчых мерапрыемстваў, што, здаецца, нічога абсалютна новага ўжо і прыдумаць нельга. Але яе нястомныя работнікі думаюць па-іншаму.

«Чаму б не арганізаваць «Зарніцу», у тым ліку і для людзей паважанага ўзросту? — узнікла ў іх ідэя.  — Ну і што з таго, што некаторым ўдзельнікам за 70? Яшчэ як справяцца з заданнямі!» І не памыліліся ў сваіх меркаваннях.

6 верасня на цэнтральнай плошчы ў Лынтупах было шматлюдна. І не толькі таму, што гэта была пятніца — традыцыйны базарны дзень, але і з-за творчай дзеі ля будынка аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН. Раніца тут пачалася са… здачы рапартаў, агляду строю і песні. Асаблівую ўвагу лынтупчан прыцягвалі жанчыны ў ваеннай і марской форме, якія разам з пагранічнікамі мясцовай пагранічнай заставы строем маршыравалі па плошчы.

Каманд-удзельніц «Зарніцы» было тры. «Марскія снайперы» — гэта наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. «Дружба» — каманда сацыяльных работнікаў.  У «Дэсант» увайшлі спецыялісты Пастаўскага ТЦСАН.

Наступны этап «Зарніцы» прайшоў  у заказніку «Блакітныя азёры». Удзельнікаў чакаў шэраг інтэлектуальных і спартыўных выпрабаванняў: віктарына, шыфроўка, пераноска параненага байца, аказанне першай медыцынскай дапамогі, «размініраванне», стральба па мішэні… Усё гэта суправаджалася песнямі ваенных гадоў — «Зарніца» была прысвечана 75-годдзю Перамогі. Ну і як на такіх спаборніцтвах без палявой кухні?

— І маладыя работнікі, і старэйшыя ўдзельнікі выдатна справіліся з усімі перашкодамі, — расказвала арганізатар «Зарніцы», загадчыца лынтупскага філіяла ТЦСАН Алена Валасевіч. — За ўвесь дзень — а спаборніцтвы скончыліся толькі пасля васьмі вечара — мы прайшлі па экалагічнай сцежцы больш за 7 кіламетраў. Такія сумесныя мерапрыемствы не толькі прапагандуюць здаровы лад жыцця, але і станоўча ўплываюць на атмасферу ў калектыве, з’ядноўваюць. Шчыры дзякуй калегам, якія былі і застаюцца маёй падтрымкай і апорай, дзякуючы якім так многа ўдаецца зрабіць. Не перастаю захапляцца актывістамі аддзялення. Нягледзячы на ўзрост, яны застаюцца бадзёрымі, жыццярадаснымі. Упэўнена, што наперадзе ў нас яшчэ шмат цікавага.

Іна Сняжкова
Фота Віктара Лукшы і Алены Валасевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.