В Поставах прошел семинар-учеба «Организация общественного контроля за соблюдением законодательства о труде»

Общество

Ахову працы – пад пільны кантроль

У мінулую пятніцу па ініцыятыве раённага аб’яднання прафсаюзаў прайшоў семінар-вучоба «Арганізацыя грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб працы».

На яго былі запрошаны інжынеры і спецыялісты па ахове працы прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна, старшыні прафсаюзных арганізацый, грамадскія інспектары. Да прысутных звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Ірына Несцяронак, якая ўзначальвае раённую камісію па ахове працы.

— Правесці семінар нас падштурхнула абстаноўка, якая склалася ў раёне, — гаварыла Ірына Іванаўна. — Павялічылася колькасць траўм на вытворчасці, ёсць выпадак са смяротным зыходам. Таму інжынерам па ахове працы атрымаць кансультацыю кампетэнтнага спецыяліста будзе не лішнім. А старшыням прафсаюзных арганізацый, грамадскім інспектарам трэба ўзмацніць на месцах кантроль за выкананнем тэхнікі бяспекі.

Галоўны тэхнічны інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Павел Манько спыніўся на ролі і задачах грамадскіх інспектараў па ахове працы, вядзенні справаводства (назначэнне адказных і афармленне загадаў, правядзенне інструктажоў, праходжанне стажыроўкі і інш.), з дапамогай слайдаў прадэманстраваў канкрэтныя прыклады парушэння правіл тэхнікі бяспекі на вытворчасці.

Пра стан вытворчага траўматызму ў Віцебскай вобласці расказаў дзяржаўны тэхнічны інс­пектар Уладзімір Пляшак, які працуе на пяць раёнаў. Ён таксама прааналізаваў прычыны цяжкіх няшчасных выпадкаў, якія здарыліся ў вобласці ў 2018-м і бягучым гадах.

Пра ролю прафсаюзнай арганізацыі па ажыццяўленні грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб працы гаварыла старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі лясгаса Алена Півень. Узаемадзеянне пракуратуры з прафсаюзам у пытаннях абароны работнікаў — тэма выступлення старшага памочніка пракурора раёна Тамары Зубко. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая прывяла прыклады дзейнасці ўзначальваемай ёю арганізацыі і грамадскіх інспектараў у рабоце рэйдавых груп, грамадскіх камісій па ахове працы і паставіла канкрэтныя задачы перад старшынямі прафкамітэтаў, грамадскімі інспектарамі па ахове працы.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.