В Поставском Доме ремесел «Стары млын» начался набор учащихся в кружки по традиционному народному творчеству

Культура

Чакаюць дзяцей і дарослых

Разам з установамі адукацыі раёна новы навучальны год пачаўся і ў Пастаўскім Доме рамёстваў «Стары млын». Тут набіраюць навучэнцаў у гурткі па традыцыйнай народнай творчасці.

а самай справе нашы гурткі пачынаюць сваю работу са сту­дзеня, і іх праграма разлічана па снежань, — расказвала дырэктар «Старога млына» Таццяна Петух. — Але летам мала дзяцей і дарослых працягваюць наведваць заняткі: хтосьці едзе адпачываць, у кагосьці іншыя прычыны. Таму, звычайна, у пачатку верасня мы робім дабор.

Па словах Таццяны Мікалаеўны, у Доме рамёстваў чакаюць навучэнцаў не толькі ў добра вядомыя аб’яднанні па інтарэсах, такія як «Кераміка», «Маляванка (народны роспіс)», «Дэкаратыўнае пляценне саломкай, шыццё саламяных галаўных убораў», «Аплікацыя саломкай», «Выцінанка», «Вышыўка», «Абрэзкавае шыццё», «Ткацтва на кроснах», «Пляценне паясоў», «Габелен», «Вы­вучэнне і шыццё народнага касцюма». З 2 верасня адкрыўся шэраг новых гурткоў. Гэта «Выраб керамічнай музычнай цацкі», «Лепка ганчарных форм ручным спосабам» і «Цацка ў панчошнай тэхніцы». Акрамя таго, нядаўна тут аб’ядналі ў адзін гурткі вязання пруткамі і кручком, а таксама некалькі змянілі фармат «Кройкі і шыцця». Цяпер у апошні набіраюць не толькі дарослых, але і дзяцей з 12—13 гадоў, якія жадаюць навучыцца шыць моднае, прыгожае, элегантнае адзенне.

— Мы будзем рады пастаўчанам любога ўзросту, — працягвала кіраўнік установы. — Многія нашы напрамкі вядуць спецыялісты народнага клуба «Майстры», які шмат гадоў існуе пры Доме рамёстваў. У прыватнасці, Алена Крывенькая, якая выкладае ткацтва, пляценне паясоў і габелен, і Юлія Калядзіна — яна вядзе цацку, вывучэнне касцюма і кройку і шыццё. Гэтыя гурткі наведваюць у асноўным дарослыя. Але калі будзе жаданне ў дзяцей, з задавальненнем прымем і іх. Дарэчы, дзеці ў нас займаюцца бясплатна, для дарослых адзін занятак каштуе 2 рублі. Мы запрашаем усіх далучыцца да свету народнага мастацтва, навучыцца ствараць сваімі рукамі прыгожыя прадметы ін­тэр’ера, падарункі і сувеніры. Наш адрас: вуліца Чырвонаармейская, 10. Тэлефон для даведак — 4-38-60.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.