Вандализм. Обновленные ступени около 1-го подъезда дома №4 по улице Юбилейной не простояли и дня

Общество

Прыступка класная. А ўчынак?

Пра тое, як у працэсе капітальнага рамонту на вачах пры­гажэе  дом №4 па вуліцы Юбілейнай у Паставах, раёнка пісала ў №66 за 17 жніўня. Рамонтныя работы на аб’­екце працягваюцца і сёння. Нядаўна работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна «рэанімавалі» там старыя прыступкі, якія вядуць да ўваходных дзвярэй у пад’езды, надаўшы ім роўныя абрысы. На мінулым тыдні жыхары і госці дома маглі ўжо хадзіць па іх без перашкод.

Аднак каля 1-га пад’езда абноўленыя прыступкі не прастаялі і дня. Відаць, нехта вырашыў дапоўніць іх выкананне ўласным дызайнерскім рашэннем, раскрышыўшы досыць вялікі кавалак. А каб усім было зразумела, што гэта не акт вандалізму, а арыгінальны падыход, побач надрапаны подпіс: «класная прыступка».

Магчыма, «архітэктары-будаўнікі» сваім учынкам хацелі падкрэсліць стаўленне да якасці працы камунальнікаў, але па факце яны абрабавалі самі сябе і іншых пастаўчан, бо большая частка сродкаў, на якія робіцца капі­тальны рамонт, — адлічэнні грамадзян, а значыць, нашы з вамі грошы.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.