«Взгляд на настоящее – шаг в будущее». Под таким лозунгом с 4 по 30 октября пройдет 3-я перепись населения суверенной Беларуси

Общество

Погляд на сучаснасць – крок у будучыню

Пад такім лозунгам з 4 па 30 кастрычніка пройдзе трэці перапіс насельніцтва суверэннай Беларусі.

Колькі нас?

Атрыманыя па выніках праведзеных апытанняў звесткі стануць базісам для прыняцця рашэнняў у эканамічным і сацыяльным жыцці дзяржавы. На іх аснове будуць прымацца рашэнні па фінансаванні сацыяльнай сферы, умацаванні абараназдольнасці краіны і ўкладанні дзяржаўных інвестыцый. Таму ад таго, наколькі якасна пройдзе гэта важнае мерапрыемства, залежаць у канчатковым выніку правільнасць і дакладнасць атрыманых вынікаў, а гэта — планаванне беларускай эканомікі на бліжэйшыя 10 гадоў.

Рэспандэнтамі перапісу стануць беларусы, а таксама замежнікі і асобы без грамадзянства, якія пастаянна альбо часова жывуць у нашай краіне. Не падлягаюць перапісу толькі тыя, хто выехаў за межы краіны ў камандзіроўку, на работу, вучобу на год і больш.

У праграму перапісу насельніцтва ўключаны 49 пытанняў. Апроч традыцыйных (дата і месца нараджэння, пол, грама­дзянства, нацыянальнасць, адукацыя і г.д.), дабаўлены новыя. Напрыклад, пра занятасць сельскагаспадарчай дзейнасцю, дадатковую адукацыю, ці плануе жанчына нарадзіць дзіця і г. д.

Выбіраем зручны спосаб

Перапісацца можна будзе трыма спосабамі: самастойна запоў­ніць апытальныя лісты ў інтэрнэце, на стацыянарных участках ці ў сябе дома ў час вуснага апытання перапісчыка.

  • Перапісацца па інтэрнэце можна з 4 па 18 кастрычніка. Для гэтага неабходна зайсці на сайт census.by альбо перепись.бел, выбраць каманду «Перайсці да перапісу» — і сістэма перанакіруе на сайт, дзе неабходна прайсці аўтарызацыю. Далей прытрымлівайцеся рэкамендацый. Гэта, безумоўна, самы зручны варыянт для тых, хто ўмее карыстацца камп’ютарам. Дарэчы, ён не толькі сэканоміць ваш час, але і дазволіць скараціць нагрузку перапісчыкаў, павысіць якасць працэдуры.

На 1 ліпеня ў Беларусі пражывалі 9 мільёнаў 456,2 тысячы чалавек.


  • У Пастаўскім раёне будуць дзейнічаць 3 стацыянарныя ўчасткі. Два размесцяцца на 1-м і 3-м паверхах будынка па вуліцы Савецкай, 84 «А», у Паставах (раённы аддзел статыстыкі), трэці — па адрасе: г. п. Варапаева, вул. Ленінская, 127 (памяшканне сельвыканкама). Працаваць стацыянарныя ўчасткі будуць на працягу ўсяго перапісу насельніцтва без выхадных: з 4 па 6 кастрычніка — з 9.00 да 21.00, з 7 па 30 кастрычніка — з 9.00 да 20.00.

Апроч стацыянарных, адначасова з інтэрнэт-перапісам (з 4 па 18 кастрычніка), будуць працаваць мабільныя стацыянарныя ўчасткі: перапісчыкі наведаюць арганізацыі, каб перапісаць работнікаў па месцы іх працы.

  • Апытанне рэспандэнтаў па дамашніх адрасах пройдзе з 21 па 30 кастрычніка.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.