21 октября стартует третий этап переписи населения — обход переписчиками жилых помещений

Общество

Адчыняйце хутчэй – перапісчык ля дзвярэй

21 кастрычніка стартуе трэці этап перапісу насельніцтва — абход перапісчыкамі жылых памяшканняў.

19—20 кастрычніка будуць актуалізаваны даныя перапісу праз інтэрнэт, а з 21-га па 30-га па адрасах, дзе людзі яшчэ не перапісаліся, прыйдуць перапісчыкі. Час абходу ў горадзе — з 9.00 да 21.00, у сельскай мясцовасці — з 9.00 да 20.00.

— У нашым раёне ў якасці часовага перапіснога персаналу працуе 50 чалавек, — расказвала начальнік аддзела статыстыкі Пастаўскага раёна Ганна Бялевіч. —  Пазнаць перапісчыкаў лёгка — яны павінны абавязкова мець пры сабе адпаведнае пасведчанне, сумку з лагатыпам перапісу і святлоадбівальным элементам, а таксама планшэт. Калі сумняваецеся ў тым, што гэты чалавек сапраўды часова працуе перапісчыкам, папрасіце яго прад’явіць пашпарт або патэлефануйце на бясплатную тэлефонную лінію па нумары 8-801-100-3131.

Да канца перапісу — 30 кастрычніка — дзейнічаюць і стацыянарныя перапісныя ўчасткі, якія размешчаны ў Паставах па вул. Савецкай, 84 «А», і ў Варапаеве  па вул. Ленінскай, 127. Яны адкрыты штодзённа з 9 да 20 гадзін.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.