30-летний комбайнер Виктор Рогов трижды участвовал в областных «Дожинках» (в Сенно, Городке и Браславе)

Сельское хозяйство

Працавітасцю надзяліла прырода

Віктару Рогаву — 30. Ён тройчы ўдзельнічаў у абласных «Дажынках», якія праводзіліся ў Сянно, Гарадку і Браславе.

Віктар закончыў Навасёлкаўскую школу і пайшоў вучыцца ў Пастаўскі прафтэхкаледж, пасля  ўладкаваўся на работу ў ААТ «Навасёлкі-Лучай».

— Родам я з Пагарцоў, таму і вярнуўся ў родныя мясціны, — расказваў. — У першае жніво мяне назначылі памочнікам Станіслава Люцыянавіча Даўгеля. Ён вопытны камбайнер, да таго ж вельмі цярплівы і тактоўны. Вучыў мяне ўсяму, што ўмее сам. Разам мы разбіраліся ва ўстройстве камбайна, я сваімі рукамі перамацаў ледзь не кожную дэталь. А праз два гады ўжо ўбіраў самастойна…

Паставіўшы камбайн на захоўванне, Віктар перасядае на амкадор. Пагрузачна-разгрузачных работ хапае круглы год. Пры неабходнасці можа замяніць механізатара на любой рабоце: даводзілася і сеяць, і кармы нарыхтоўваць.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.