«Мисс Беларусь» ищет участниц: условия кастинга

Общество

«Міс Беларусь» шукае ўдзельніц

Вясной наступнага года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь будзе праводзіць Нацыянальны конкурс прыгажосці «Міс Беларусь-2020». А неўзабаве па ўсёй краіне пачнуцца рэгіянальныя адборачныя туры для ўдзелу ў ім.

На кастынг запрашаюцца дзяўчаты з добрымі знешнімі данымі ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў уключна, ростам не ніжэй за 174 сантыметры, якія маюць актыўную жыццёвую пазіцыю (у прыватнасці, асабістыя прынцыпы, светапогляд, перакананні і маральныя нормы), з’яўляюцца грамадзянкамі Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі. Абавязковыя ўмовы: патэнцыяльныя канкурсанткі не павінны знаходзіцца ў шлюбе і мець дзяцей, раней прымаць удзел у міжнародных конкурсах прыгажосці, прадстаўляючы сваю або іншую краіну, на іх целе не павінна быць татуіровак і пірсінгу. Вітаюцца веданне англійскай мовы, а таксама валоданне навыкамі зносін на іншых мовах.

Калі вы адпавядаеце пералічаным вышэй патрабаванням і жадаеце прыняць удзел у кастынгу, звяртайцеся ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, тэлефон 4-19-45.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.