Дуниловичи, Кривое, Альцы… В Поставском районе собрали землю с мест захоронения жертв Великой Отечественной войны

75 лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков

У памяць пра ахвяр вайны

У Пастаўскім раёне прайшоў чарговы забор зямлі ў рамках міжнароднай патрыятычнай акцыі «На славу агульнай Перамогі».

На гэты раз дэлегацыя адправілася па месцах пахавання ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў Дунілавіцкім сельсавеце. Першы прыпынак — помнік яўрэям, якія загінулі ад рук фашыстаў 21 лістапада 1942 года. За тры дні было скатавана і забіта 829 чалавек. Сярод ахвяр акупантаў — 300 дзяцей. 21 лістапада 1942 года фашысты расстралялі апошніх вязняў Дунілавіцкага гета.

Наступным месцам прыпынку стала сястра Хатыні — вёска Альцы, якая 19 студзеня 1943 года была спалена разам з насельнікамі. У той дзень абарваліся жыцці 72 мірных жыхароў, у тым ліку 18 дзяцей. Пасля вайны вёска так і не аднавілася. З 1974 года зямля з яе захоўваецца ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Апошні прыпынак — вёска Крывое. Тут пахаваны камсамолец-падпольшчык Усцін Ясюковіч. Ён быў таленавітым чалавекам, пісаў карціны. Адна з іх знаходзіцца ў раённым краязнаўчым музеі. У гады Вялікай Айчыннай вайны маляваў карыкатуры на Гітлера, якія распаўсюджваліся сярод мясцовых жыхароў і ўзнімалі іх баявы дух.

— Цяжка ўявіць, колькі выпрабаванняў давялося перажыць ахвярам фашысцкага акупацыйнага рэжыму. Кожная сям’я пазбавілася ці то бацькі, ці то брата, ці то сына… Мы павінны памятаць страшныя гады Вялікай Айчыннай і з павагай ставіцца да воінаў, якія аддалі свае жыцці за мір на зямлі, — падвяла вынікі акцыі Марыя Лапцінская.

Тэкст і фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.