Благотворительный проект «Я вижу!» С 9 по 24 октября у учеников сельских школ Поставщины массово проверяют зрение

Здравоохранение

Каб выявіць праблемы своечасова

З 9 па 24 кастрычніка ў вучняў сельскіх школ Пастаўшчыны масава правяраюць зрок

У 2019 годзе ў Віцебскай вобласці запушчаны маштабны дабрачынны праект «Я бачу!». Яго мэта — дыягностыка і аказанне афтальмалагічнай дапамогі дзецям з сельскай мясцовасці. Арганізатарамі выступаюць Беларускі дзіцячы фонд і кампанія А1, праект падтрымалі Віцебскі аблвыканкам і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Плануецца, што за год мабільныя брыгады ўрачоў-афтальмолагаў наведаюць 21 раён Віцебскай вобласці і правераць зрок у 15 тысяч навучэнцаў сельскіх школ.

Першы этап праекта ў Віцебскай вобласці адбыўся вясной. Тады дыягностыку зроку прайшлі 5,5 тысячы вучняў Пастаўскага, Аршанскага, Дубровенскага, Бешанковіцкага, Глыбоцкага і некаторых іншых раёнаў. Больш чым у 30% дзяцей выяўлены праблемы са зрокам.

Другі этап стартаваў восенню. На Пастаўшчыне афтальмалагічная брыгада пачала сваю дзейнасць 9 кастрычніка. Да 24 кастрычніка ўрач-афтальмолаг Пастаўскай ЦРБ Вольга Жызнеўская і медсястра афтальмалагічнага кабінета Таццяна Літвінка паўторна правераць зрок ва ўсіх вучняў сельскіх школ.

Вольга Жызнеўская адзначыла, што сёння амаль трэць школьнікаў маюць зніжаны зрок. І калі астэгматызм, касавокасць — паталогіі прыроджаныя, то блізарукасць у дзяцей часта развіваецца «дзякуючы» празмернай захопленасці ўсемагчымымі гаджэтамі: тэлефонамі, планшэтамі і іншымі ўстройствамі.

Усе расходы, звязаныя з работай мабільных афтальмалагічных брыгад, фінансуюцца са сродкаў, сабраных кампаніяй А1 у ходзе традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Рабіць дабро так проста!». Сёлета сума дабрачыннай дапамогі, пералічанай на рахунак Беларускага дзіцячага фонду для ажыццяўлення праекта «Я бачу!», склала амаль 177 тысяч рублёў.

Тэкст і фота Іны Сняжковай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.