БРСМ подвел итоги межконфессиональной благотворительной акции «Восстановление святынь. Родники Беларуси»

Общество

На варце граніцы і дабрачыннасці

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі падвёў вынікі міжканфесіянальнай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі». Сярод узнагароджаных – намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце пагранзаставы «Лынтупы» Яўгеній Пінчук.

Урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў акцыі адбылася ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых у Мінску. Тут прадстаўнікі вядучых рэлігійных канфесій па­дзякавалі валанцёрам руху «Добрае сэрца» за работу. Сёлета падчас працоўнага дэсанта валанцёры добраўпарадкавалі больш за 150 крыніц і 200 культавых аб’ектаў па ўсёй краіне. Свой унёсак у скарбонку добрых спраў зрабілі і лынтупскія пагранічнікі, якіх на працоўную акцыю «зарадзіў» актывіст БРСМ Яўгеній Пінчук. Ваеннаслужачыя абуладкавалі крыніцу паблізу вёскі Палессе. Вада ў ёй чыстая, смачная. Месцазнаходжанне крыніцы падказалі мясцовыя жыхары. Валанцёры БРСМ акультурылі тэрыторыю вакол яе, ачысціўшы ад смецця і сухой травы, паставілі лавачку, павесілі збан. Саму крынічку выклалі камянямі, а каб да яе было зручней дабірацца, зрабілі сцежку. За старанні Яўгеній Пінчук атрымаў Падзяку Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якую ўручыў ­прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Санько.

— Мы зрабілі б і больш, але, знаходзячыся на службе, мала маем вольнага часу. Да таго ж, апроч гэтай акцыі, актыўна ўдзельнічаем у іншых шматлікіх грамадзянска-патрыятычных і дабрачынных мерапрыемствах, — расказваў Яўгеній. — Было прыемна, што нашу ініцыятыву адзначылі на такім высокім узроўні. Гэта стымулюе да дасягненняў, падштурхоўвае да далейшых актыўных дзеянняў. Каштоўнасць такіх сустрэч заключаецца ў тым, што яны даюць магчымасць пазнаёміцца з моладдзю з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй з усёй краіны.

Мерапрыемства не абмяжоўвалася толькі ўрачыстасцю — яго ўдзельнікаў чакала вельмі насычаная праграма. Усе з цікавасцю назіралі, як мастак-графіціст Яўгеній Сасюра распісваў трансфарматарную падстанцыю на тэрыторыі Храма-помніка. А іскрынкай мерапрыемства стаў веламарафон «3D: Дарогамі добрых спраў» па культавых і гістарычных аб’ектах Мінска. Кожны прыпынак быў насычаны элементамі стваральнай дабрачыннасці. Ну а першы адбыўся на тэрыторыі Дома міласэрнасці, дзе валанцёры БРСМ разам з навучэнцамі нядзельнай школы заклалі алею з саджанцаў туй.

Вераніка Філановіч
Фота ЦК ГА «БРСМ»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.