«Быть вместе — наибольшая радость». Семья Валерия и Татьяны Боровик

Общество

Сямейная крэпасць Баравік

Таццяна пераступіла парог кватэры — і насустрач ёй выйшаў муж Валерый, які таксама толькі што вярнуўся з работы, выбеглі дзеці Міша і Насця. Сынок, узабраўшыся да таты на рукі, пачаў цалаваць маму, дачушка прытулілася да моцнага бацькавага пляча.

— Быць разам — найбольшая радасць, — прызнаюцца Таццяна і Валерый (яна — яфрэйтар, служыць у вайсковай часці №25888, ён — маёр, начальнік групы прызыву на ваенную службу райваенкамата). — За дзень паспяваем засумаваць адно па адным. Таму вечарам бывае шмат размоў: дзеці дзеляцца ўражаннямі пра тое, што было ў школе і садку, расказваюць пра сяброў, абмяркоўваем розныя падзеі.

Першапачатковая прафесія Таццяны — кандытар. Працавала ў сістэме грамадскага харчавання райспажыўтаварыства. З Валерыем пазнаёмілася, калі той заканчваў Ваенную акадэмію. Па размеркаванні прыехаў у вайсковую часць №25888. Пажаніліся, нара­дзілася Насця. А калі закончыўся водпуск па доглядзе дзіцяці, на сямейным савеце вырашылі: Таня будзе займацца хатняй гаспадаркай, адводзіць у садзік дачушку, сустракаць са службы мужа.

Стаць ваеннаслужачай Таццяне прапанаваў былы камандзір вайсковай часці №25888 Юрый Анатольевіч Руднеў. Як прызнаецца сама, вельмі хвалявалася. Але падтрымаў муж, і яна дала згоду. У арміі патрабаванні да жанчын такія ж, як і да мужчын: пад’ём па трывозе, абавязковая здача нарматываў. Пакуль служылі разам, здаралася, што абое адначасова заступалі на дзяжурства на суткі, падчас вучэнняў па тыдні не былі дома.

З асаблівай адказнасцю Таццяна і Валерый ставяцца да выхавання дзяцей, лічаць: для таго, каб тыя выраслі годнымі людзьмі, трэба найперш іх моцна любіць, рана прывучаць да самастойнасці, а ўзорам павінны быць бацькі.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.