День вежливого пешехода и водителя провели сотрудники ГАИ и дружинники в Поставах

Правовое поле

Нагадалі пра важнае

У мінулы чацвер супрацоўнікі аддзялення ДАІ Пастаўскага РАУС і дружыннікі з каледжа правялі комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Дзень ветлівага пешахода і вадзіцеля».

Мэта акцыі — павысіць культуру паводзін на дарогах раёна, палепшыць узаемаадносіны паміж удзельнікамі дарожнага руху і папярэдзіць дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам пешаходаў. На плошчы Леніна ў райцэнтры памочнікі дзяржаўтаінспектараў раздавалі прахожым прафілактычныя брашуры, нагадвалі пра неабходнасць выканання правілаў дарожнага руху і выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Інспектары АДАІ Андрэй Цымбалюк, Андрэй Сенін і Аляксандр Мурзёнак уручалі брашуры вадзіцелям.

Дзеці на дарозе, карысць флікераў, недапушчальнасць п’яных за рулём, захаванне скораснага рэжыму — кожны з гэтых пунктаў правілаў дарожнага руху знайшоў адлюстраванне ў лістоўках, падрыхтаваных Дзярж­аўтаінспекцыяй, дружыннікамі каледжа і ТАА «МИТАРО».

Тэкст і фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.