Депортация и тюремный срок за попытку довести какого-то гражданина до белорусско-литовской границы

Правовое поле

Зарабілі… турму

37-гадовы Анатолій Ш., які пражываў у Магілёве, вырас на Курапольшчыне і добра ведае тутэйшую мясцовасць, якая зараз знаходзіцца ў пагранічнай зоне. Менавіта гэта акаліч­насць зацікавіла яго знаёмага, і той прапанаваў Анатолію за матэрыяльнае ўзнагароджанне давесці нейкага грамадзяніна да беларуска-літоўскай граніцы. Згадзіўся, але праз некаторы час перадумаў удзельнічаць у сумніўнай справе і не стаў адказ­ваць на настойлівыя штодзённыя званкі незнаёмца, правадніком якога павінен быў стаць. Зноў умяшаўся знаёмы і ўгаварыў стрымаць дадзенае раней слова. Для падстрахоўкі Анатолій вырашыў падключыць да аперацыі 44-гадовага Уладзіміра М., з якім яны на той час разам працавалі ў Міёрах. Сюды і прыехаў грамадзянін Арменіі, які планаваў нелегальна перабрацца ў Літву, а адтуль — у Германію, пасяліўся ў гасцініцы.

І вось беларуска-армянская тройка адправілася на таксі з Міёр у Паставы, а потым — у Кураполле. У Кураполлі пераапранулі госця ў цёплыя штаны і абулі ў боты, паколькі яго экіпіроўка была непрыгоднай для перамяшчэння па полі і праз кусты. Ужыўшы немалую дозу спіртнога, пад покрывам ночы накіраваліся з Кураполля ў бок вёскі Койры, якая размяшчаецца ў пагранічнай зоне. Але паколькі былі п’яныя, заблудзілі.

Пагранічны атрад, як звычайна, нёс службу. Яго задача нязменная — выяўленне і спыненне супрацьпраўнай дзейнасці, звязанай з незаконнымі міграцыяй грамадзян і перамяшчэннем праз граніцу таварна-матэрыяльных каштоўнасцей. Увагу пагранічнікаў прыцягнула святло ліхтарыка ў кустах непадалёк моста праз раку Мядзелку. Прыняўшы меры маскіроўкі, накіраваліся туды і затрымалі беларуска-армянскую тройку.

Фінал гісторыі заканамерны — судом Пастаўскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні грамадзян Ш. і М. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 371-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Суд прызнаў іх вінаватымі ў арганізацыі незаконнай міграцыі, здзейсненай групай асоб па папярэдняй змове, і назначыў М. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады 6 месяцаў з адбыццём яго ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, а таксама прымянення прымусовага лячэння ад алкагалізму. Ш. прыгавораны да пазбаўлення волі тэрмінам на 4 гады з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і штрафу ў даход дзяржавы ў суме 1 050 рублёў. Штраф у такім размеры быў назначаны грамадзяніну Ш. 30 мая 2016 года судом Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці і не заплачаны ім. Таму пакаранне вынесена па сукупнасці прыгавораў Пастаўскага і Дрыбінскага судоў. Грамадзянін М. у перыяд з 31 жніўня 2004 года па 13 лютага 2015-га 6 разоў паўставаў перад судом Пастаўскага раёна за іншыя злачынствы і атрымліваў такія пакаранні, як папраўчыя работы, арышт, пазбаўленне волі. Усе папярэднія пакаранні ім адбытыя, але судзімасці яшчэ не пагашаны, і належных высноў ён не зрабіў. Што да грамадзяніна Рэспублікі Арменія, то ён дэпарціраваны з Беларусі.

Згаджаючыся правесці нелегала да Дзяржаўнай граніцы, грамадзяне Ш. і М. мелі намер узбагаціцца на 50 еўра кожны, а зарабілі турму. Атрымалі тое, што заслужылі.

Наталля Максімовіч, суддзя Пастаўскага раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.