Доктор библейской теологии ксендз Валерий Мартиновский служит в Поставском приходе Иисуса Милосердного

Важное Духовность

Доктар біблійнай тэалогіі служыць у Паставах

Ксёндз Валерый Марціноўскі служыць у пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага (5 гарадок), а таксама выкладае Святое Пісанне ў духоўных семінарыях у Гродне і Пінску. Нядаўна ў Люблінскім каталіцкім універсітэце імя Яна Паўла ІІ ён абараніў доктарскую дысертацыю па біблійнай тэалогіі.

Будучы ксёндз-доктар нарадзіўся ў Міёрах. У 2011 годзе паспяхова закончыў Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя Святога Тамаша Аквінскага ў Пінску. 18 жніўня 2012 года пасвечаны ў прэзбітары. Быў вікарыем катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску і адміністратарам парафіі Адве­дзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гарадку. З 2014 па 2019 год вучыўся ў аспірантуры Інстытута біблійных навук Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ. У Паставах працуе з бягучага года. За гэты кароткі час вернікі не толькі парафіі Езуса Міласэрнага, але і многіх іншых, у якія ксяндза Валерыя запрашалі на фэсты, паспелі пранікнуцца яго пропаве­дзямі-разважаннямі, цікавымі канферэнцыямі.

Фото с сайта katolik.life

У бліжэйшы час пры парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах і пры каталіцкай капліцы ў аграгарадку Навасёлкі ксёндз Валерый будзе праводзіць «Спатканні з Бібліяй». Іх мэта — паглыбіць любоў вернікаў да Святога Пісання. Як навучае Папа Францішак, «Біблія не з’яўляецца зборнікам гістарычных апавяданняў ці хронік, бо яна цалкам прысвечана інтэгральнаму збаўленню чалавека. Бясспрэчныя гістарычныя карані кніг, што ўваходзяць у склад Святога Пісання, не павінны засланяць нам іх першаснай мэты — нашага збаўлення. Усё скіравана на гэту мэту, заключаную ў самой сутнасці Бібліі, складзенай як гісторыя збаўлення, у якой Бог прамаўляе і дзейнічае, каб сустрэць усіх людзей і ўратаваць іх ад зла і смерці» (Апостальскі ліст Aperuitillis).

У Паставах «Спатканні з Бібліяй» будуць праходзіць пасля святой Імшы кожную чацвёртую суботу месяца ў 18.00, у Навасёлках — кожную другую суботу месяца ў 18.00. Першы этап такога курса названы «Гісторыя збаўлення». Ён прадугледжвае 16 тэматычных спатканняў. Першая біблійная катэхеза ў суботу, 26 кастрычніка.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.