Дорогие женщины, с Днём матери! (+видео)

Важное Общество

Дарагія жанчыны!

Прыміце віншаванні з цудоўным святам — Днём маці!

Любоў да маці, глыбокая павага да яе павінны быць з намі заўсёды, бо гэта — самы дарагі для нас чалавек. У нялёгкую хвіліну жыцця мы звяртаемся да маці па параду і падтрымку як да невычэрпнай крыніцы мудрасці і духоўнасці.

Найлепшых слоў заслугоўвае шчырая, сумленная, адказная праца жанчын-маці. З кожным годам узрастае іх роля ў палітычным, сацыяльна-эканамічным жыцці грамадства. Аднак галоўным прызначэннем было і застаецца нараджэнне і выхаванне дзяцей. На дзяржаўным узроўні робіцца ўсё магчымае для таго, каб забяспечыць надзейную і годную сацыяльную абарону мацярынства і дзяцінства, павысіць статус моцнай і шчаслівай сям’і.

Дарагія маці! Шчыра ўдзячныя вам за выхаванне дзяцей сапраўднымі грамадзянамі Айчыны. Жадаем моцнага здароўя¸ поспехаў, радасці ў дзецях, вялікага і светлага шчасця, здзяйснення ўсіх мар і жаданняў.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Видео Натальи Налей 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.