Эстафета памяти продолжается: забор земли с мест захоронений жертв и воинов ВОВ в Поставах

75 лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков

Эстафета памяці працягваецца

На Пастаўшчыне адбыўся чарговы забор зямлі, палітай крывёй воінаў-вызваліцеляў і бязвінных ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

У палатняныя мяшэчкі зямля збіраецца ў рамках міжнароднай патрыятычнай акцыі «На славу агульнай Перамогі», каб 9 мая 2020 года ў спецыяльных капсулах быць змешчанай на захоўванне ў мінскі Храм-помнік у гонар Усіх Святых. На гэты раз да эстафеты памяці далучыліся начальнік групы прызыву на тэрміновую службу райваенкамата Валерый Баравік, ветэран ракетных войскаў стратэгічнага назначэння Уладзімір Скоўпень, навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Марыя Лапцінская і першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская.

Першы прыпынак — месца пахавання ахвяр Вялікай Айчыннай вайны па вуліцы Ленінскай у райцэнтры. Тут пакояцца пастаўскія і дунілавіцкія яўрэі, расстраляныя фашыстамі ў лістападзе 1942 года. Больш за дзве тысячы яўрэяў пахаваны і па вуліцы Горкага, дзе падчас вайны было гета. Яны загінулі 21 лістапада 1942 года.

Па вуліцы Савецкай, ля стадыёна фізкультурна-аздараўленчага комплексу, пахаваны 16 чалавек, расстраляных фашыстамі падчас акупацыі. На момант устаноўкі помніка былі вядомы прозвішчы толькі 10-ці з іх. 

Кожнаму жыхару райцэнтра вядома брацкая магіла па вуліцы Чырвонаармейскай. У ёй вечны спачын знайшлі 333 воіны і ­ўдзельнікі супраціўлення. Сёлетняй вясной на мемарыяльнай пліце ўвекавечана памяць 14 чалавек, прозвішчы якіх раней не былі вядомыя. 

Завяршыўся маршрут на плошчы Леніна. Тут у брацкай магіле пахаваны гвардыі генерал-маёр Ігнацій Кляра і гвардыі палкоўнік Дзмітрый Харольскі, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні Пастаў.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.