Работники филиала «Поставское ДРСУ-132» помогают в строительстве молочно-товарной фермы в Волохах ОАО «Хотилы-агро»

Важное Сельское хозяйство

Цяжкасцей не баяцца, а пераадольваюць іх

Выраз «кіпіць работа» поўнасцю адпавядае таму, што адбываецца ў гэтыя дні на будаўніцтве новай малочнатаварнай фермы ў Волахах ААТ «Хацілы-агра». Вялікі аб’ём ад запланаванага выконваюць і работнікі філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132».

— Перш чым распачалося ўзвядзенне будынкаў, мы, дарожнікі, абуладкоўвалі водаадводныя каналы па контуры аб’екта, — расказваў прараб філіяла Павел Станкевіч. — Затым пабудавалі гнаясховішча, сянажныя траншэі, у якія ўжо закладзены корм. Цяпер прадаўжаем укладку асфальтабетону, бардзюраў, бетануем пад’езд да гнаясховішча.

За апошняй работай удалося паназіраць і мне. Бетон з асфальтабетоннага завода ў Боцьвінах прывёз вадзіцель Яўгеній Мышко. Добра перамяшаўшы масу, распачалі выгрузку. Айвар Язёнак накіроўваў латок па ўсёй шырыні пад’езда, рабочыя Андрэй Канчанін, Сяргей Кавалёў, Аляксандр Кейзік раўнялі бетон, утрамбоўвалі. Праз пэўны час атрымлівалася прыгожая, роўная бетонная стужка.

— Нашы людзі зарабляюць грошы на розных аб’ектах, прычым не толькі ў нашым раёне, але і ў суседніх, у Мінску, — расказваў начальнік філіяла Станіслаў Рагіня. — За 9 месяцаў бягучага года выручка склала 4,5 мільёна рублёў, або 120% да ўзроўню мінулага года. Аднак на мясцовай дарожнай сетцы выканана толькі 60% ад агульнага аб’ёму работ: адрамантавана 9,2 кіламетра дарогі, у стадыі рамонту знаходзяцца яшчэ 6 кіламетраў. Фінансаванне, якое ажыццяўляецца за кошт субвенцый і крэдытаў банкаў, недастатковае. Але мы не прывыклі баяцца цяжкасцей, а імкнёмся іх пераадольваць і ў такіх няпростых умовах робім усё для бяспечнага і бесперабойнага руху транспарту больш чым на 1000 кіламетраў дарог мясцовага значэння, якія абслугоўвае наш філіял.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.