Хроника происшествий: угон авто, кража телефона и яблок, пожар на зерносушилке

Правовое поле

Не вярнуць – значыць, украсці

У 23-гадовага пастаўчаніна ў кафэ «Церамок» прапаў нятанны мабільны тэлефон. Як аказалася, ён вываліўся з кішэні курткі маладога чалавека, чым не прамінула скарыстацца 28-гадовая жыхарка Ленінградскай вобласці. Дзяўчына хоць і была нападпітку, але сарыентавалася хутка: адразу ж падабрала тэлефон і паклала яго сабе ў кішэню. Пры гэтым не падумала, што, у адпаведнасці з законам, яе дзеянні будуць расцэнены судом як крадзеж.

«Пагаспадарыў» у садзе

У верасні з заявай аб крадзяжы ў РАУС звярнуўся жыхар Мінска. Мужчына паведаміў, што з тэрыторыі яго дачнага дома ў вёсцы Русіны нехта зняў з пладовых дрэў усе яблыкі. Аператыўнікі ўстанавілі: «пагаспадарыў» у чужым садзе 70-гадовы жыхар вёскі Мястэчка. У адносінах да пенсіянера ўзбуджана крымінальная справа.

Гарэла сушылка

У канцы верасня ў аграгарадку Шыркі адбыўся пажар на падлогавай зернесушылцы ААТ «Сцяг Перамогі-агра». Яго прычынай стала парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і ўстройстваў. А менавіта: з ацяпляльнага агрэгата па паветраводах на ўцяпляльнік сушылкі трапіла іскра, што прывяло да ўзгарання. У выніку пажару ў сушылцы пашкоджаны падлога, дах і каля 300 кілаграмаў насення каню­шыны. Нанесены гаспадарцы ўрон склаў каля 500 рублёў. Пацярпелых сярод работнікаў няма.

Сагнаў машыну ў сабутэльніка

6 кастрычніка ў жыхара Мінска знік аўтамабіль «БМВ-320», прыпаркаваны каля аднаго з дамоў па вуліцы Зялёнай у Паставах. Неўзабаве пасля звароту ўладальніка ў міліцыю машына была затрымана супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі ў Глыбоцкім раёне, на ўчастку аўтадарогі Лагойск—Зембін—граніца Літвы, недалёка ад аўтазаправачнай станцыі. За рулём знаходзіўся 31-гадовы пастаўчанін, які пражывае па вуліцы Касманаўтаў, нідзе не працуе і раней быў асуджаны. Напярэдадні вечарам ён выпіваў з гаспадаром транспартнага сродку, а затым забраў у яго ключы ад аўто. Згоншчыку пагражае абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 6 гадоў. 

Па зводках РАУС і РАНС падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.