Ирина Савчук — одна из лучших по доращиванию телят в районе

Сельское хозяйство

Высокія прывагі — вынік старання

Ірына Саўчук — адна з найлепшых даглядчыц цялят на дарошчванні не толькі ў груздаўскім сельскагаспадарчым філіяле АБП «Рассвет Па­стаўскі», але і ў раёне. За 9 месяцаў  сярэднясутачныя прывагі ў яе групе склалі 890 грамаў.

— Поспеху спрыяюць добрасумленныя адносіны жанчыны да выканання сваіх абавязкаў, — гаварыла галоўны заатэхнік аддзялення Вольга Хмельнік. — Яна з імі, як з малымі дзецьмі, цацкаецца. І, бясспрэчна, захоўвае тэхналогію кармлення.

З Ірынай Рычардаў­най накіроўваемся да яе гадаванцаў. Тыя¸ убачыўшы чужога чалавека, замітусіліся. Але варта было іх «маме» загаварыць і прылашчыць, як супакоіліся, пацягнуліся да рук, якія іх пастаянна кормяць.

— Я доўгі час жыла ў горадзе, працавала ў дзіцячым садзе, — расказ­вала аператар. — Дзяцей вельмі любіла, і яны мяне. Бывала, аблепяць: хто на рукі просіцца, хто — на калені. І цялятак гэтак жа люблю. Даглядаць іх — справа клопатная. Асабліва цяжка «выняньчыць» тых, што толькі нара­дзіліся. Некалькі дзён паю малаком менавіта ад адной каровы. Плаўна пераводжу на іншыя кармы. Не шкадую ласкі. Высокія прывагі — вынік агульных намаганняў. У нас высакакласны галоўны заатэхнік Вольга Хмельнік. Стараецца і ветурач Юрый Язёнак. Добрыя прывагі таксама ў групах, замацаваных за Ганнай Анкудовіч, Наталляй Валасевіч.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.