Итоги специальной программы «Мак», проходившей с 1 июня по 15 сентября на Поставщине

Правовое поле

Што паказаў «Мак»

З 1 чэрвеня па 15 верасня на тэрыторыі рэспублікі і Пастаўшчыны ў прыватнасці праводзілася спецыяльная праграма «Мак», накіраваная на недапушчэнне вырошчвання культур, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы, а таксама іх захоўвання і збыту.

У перыяд правядзення праграмы супрацоўнікі райаддзела міліцыі актыўна выступалі ў працоўных калектывах, перад насельніцтвам па месцы жыхарства. Наведваючы домаўладанні грамадзян, расказвалі пра тое, чаму нельга вырошчваць мак, каноплі і іншыя забароненыя да вырошчвання расліны, тлумачылі адказнасць за захоўванне і збыт наркотыкаў, прыводзілі канкрэтныя прыклады пакарання вінаватых. Ладзіліся таксама рэйдавыя мерапрыемствы, якія ўключалі ў сябе агляд прыся­дзібных участкаў гараджан і вяскоўцаў. Вялася растлумачальная работа праз СМІ.

— За тры з паловай месяцы намі складзена 13 адміністрацыйных пратаколаў па арт. 16.1 КаАП Рэспублікі Беларусь «Сяўба або вырошчванне забароненых да вырошчвання раслін ці грыбоў, якія ўтрымлі­ваюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы», да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 13 чалавек. Канфіскавана 15,5 кілаграма раслін маку. У асноўным яго вырошчвалі вяскоўцы на сваіх прысядзібных участках без мэты збыту і вырабу наркатычных сродкаў, — расказваў пра вынікі праграмы старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзь­мі Міхаіл Ходан.

Акрамя таго, міліцыянеры ўзбудзілі 6 крымінальных спраў. Дзве з іх — у адносінах да жыхара раёна, які вырабляў наркотык з маку, вырванага на суседнім участку. Адна — у адносінах да глыбачаніна, затрыманага з гашышам. Малады чалавек ехаў у аўтамабілі, якім кіравала яго жонка. На момант затрымання яна знаходзілася ў стане наркатычнага ап’янення, за што была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. (Падрабязней пра гэтыя выпадкі «ПК» раней расказваў на сваіх старонках.) У рукі аператыўнікаў трапілі і трое пастаўчан, якія захоўвалі гашыш. Усе яны панясуць пакаранне ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам.

Нягледзячы на тое, што колькасць злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, сёлета ў параўнанні з мінулым годам павялічылася (летась было ўсяго 2), у цэлым сітуацыя ў гэтай сферы паступова паляпшаецца. Напрыклад, фактаў вырошчвання раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі, у 2018-м выяўлена 28. А гадоў 5-7 назад іх рэгістравалася яшчэ больш. Значна большымі былі і плошчы пад макам. На станоўчую дынаміку ў першую чаргу ўплывае вялікая прафілактычная работа, якая право­дзіцца праваахоўнікамі сумесна з іншымі зацікаўленымі асобамі.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.