Лынтупское отделение дневного пребывания для граждан пожилого возраста ТЦСОН отпраздновало 10-летний юбилей

Важное Общество

Найлепшая тэрапія – словам

Лынтупскае аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН адкрылася 3 кастрычніка 2009 года. З нагоды дзесяцігадовага юбілею тут прайшла ўрачыстасць з удзелам шматлікіх гасцей.

Загадчыца аддзялення Надзея Гатоўская да работы з журналістамі прывыкла. І мясцовая, і рэспубліканская прэса часта асвятляла разнастайныя мерапрыемствы, якія тут адбываліся. Каб ацаніць іх маштаб і ўзровень, дастаткова пагартаць кнігу ганаровых гасцей, якая вядзецца з 2009 года. Свае водзывы ў ёй пакінулі прадстаўнікі замежных дэлегацый з Літвы, Латвіі, Чэхіі, ЗША і іншых краін, кіраўнікі самых розных беларускіх арганізацый, прадпрыемстваў і нават міністэрстваў.

Здымкі з кожнай знакавай па­дзеі ўпрыгожваюць спецыяльны фотаальбом. Адна з першых яго старонак нагадвае, як прайшло адкрыццё аддзялення дзесяць гадоў назад. Вялікі сімвалічны ключ быў уручаны першай загадчыцы — Дзіяне Пякарскай, цяперашняму дырэктару Пастаўскага ТЦСАН.


Сёння ў аддзяленні пражывае 29 чалавек.

  • Іх сярэдні ўзрост — 81 год.
  • Пяцёра пастаяльцаў перасягнулі 90-гадовы рубеж.
  • За 10 гадоў існавання аддзялення ў ім знайшлі прытулак 155 чалавек.
  • 8 з 15 работнікаў працуюць тут з дня адкрыцця.

— Я выдатна памятаю дзень, калі прыйшла сюды працаваць — тады яшчэ ў якасці сацработніка, — успамінала загадчыца аддзялення Надзея Гатоўская. — За паўтара месяца  да ўрачыстага адкрыцця мы з калегамі карчавалі пні, грузілі камяні, садзілі кветкі, прыбіралі шматлікія пакоі пасля свежага рамонту. Усё выключна сваімі сіламі, сваімі рукамі. Але фізічныя нагрузкі і блізка не стаяць з тымі душэўнымі перажываннямі, якія чакалі нас наперадзе. Калі ў верасні прывезлі першых пастаяльцаў, мы былі настолькі ўражаны іх жыццёвымі абставінамі, настолькі суперажывалі, прымалі блізка да сэрца чужыя беды, што на вачах блішчэлі слёзы.

Мар’ян Бабічаў пражывае ў аддзяленні з першага дня адкрыцця. У дзень майго прыезду ён святкаваў 74-ты дзень нараджэння. Прызнаваўся, што галоўны падарунак у яго становішчы — пастаянны клопат нераўнадушных да сваёй работы людзей.

Поўны матэрыял чытайце на 4-ай старонцы № 81 газеты “Пастаўскі край” ад 9 кастрычніка 2018 г.

Іна Сняжкова
Фота аўтара і Віктара Лукшы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.