Многодетная мама Алена Диль — лауреат премии имени Героя Советского Союза Зинаиды Туснолобовой-Марченко

Главное Общество

Калі ў сэрцы любоў

Тады і ў сям‘і ўсё ладзіцца, і дзеці ў ёй растуць шчаслівымі

Гэта якраз пра мнагадзетную маці, лаўрэата прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі Алёну Дзіль. З мужам Валянцінам яна выхоўвае чацвярых дзяцей. Розніца паміж старэйшым сынам Эдгарам і малодшай дачушкай Евай 17 гадоў.

— Ведаеце, а гэта і добра, — разважае маці. — Эдгар і Марта ўжо былі падлеткамі, калі на свет з’явілася Віка, а праз пяць гадоў пасля яе — Ева. І яны сталі маімі паўнацэннымі памочнікамі. Пры такой падтрымцы ставіць на ногі малодшых намнога лягчэй.

Зрэшты, пра цяжкасці Алёна не гаварыла мне ўвогуле, нібыта іх і не было. А яна ж, як і кожная мама, зведала нямала. Толькі помніцца і сагравае яе сэрца зусім іншае: захапленні і поспехі дзяцей, сямейныя святы і іншыя радасныя падзеі. Вось і незадоўга да Дня маці здарылася чарговая радасць — на цэлы тыдзень прыехалі дадому Эдгар і Марта. Яны ўжо выраслі і выпырхнулі з сямейнага гнязда — уладкаваліся ў Мінску, самі зарабляюць сабе на жыццё.

— Рабочае месца Эдгара — ля камп’ютара, — расказвала маці. — Ён займаецца рознымі бізнес-праектамі. Акрамя таго, вельмі творчы чалавек. Праз майстар-класы, якія знаходзіў у інтэрнэце, авалодаў мастацтвам танцаў, піша электронную музыку, плануе зняць на яе відэакліпы і зараз зарабляе на гэта грошы. Марта закончыла сярэднюю школу і курсы англійскай мовы. Ма­рыць папрацаваць на марскіх лайнерах, але туды магчыма тра­піць толькі пасля дасягнення 21 года. Таму пакуль набіраецца вопыту ў сферы абслугоўвання ў Мінску, вывучае маркетынг.


Эдгар і Марта: «Мама — самы любячы, уважлівы і клапатлівы чалавек. Падкупляюць яе чуласць і лаяльнасць. Заўсёды можа зразумець і падтрымаць. З ранняга дзяцінства заклала ў нас правільныя каштоўнасці, далучыла да творчасці. Мы вельмі любім сваю мамачку і хочам быць падобнымі да яе».


Занятым старэйшым дзецям не выпадае наведвацца дадому часта. Затое дзве меншанькія дачушкі заўсёды побач з бацькамі.

Фаіна Касаткіна
Фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.