На Поставщине в переписи населения будут задействованы полсотни человек. Для будущих переписчиков организованы учебные занятия

Важное Общество

Дастукацца да кожнага

Такая задача стаіць перад перапісчыкамі, якія будуць апрошваць насельніцтва падчас усебеларускага перапісу-2019. Ён стартуе ўжо ў пятніцу, 4 кастрычніка.

На Пастаўшчыне ў якасці часовага перапіснога персаналу будуць задзейнічаны паўсотні чалавек. Усе яны 27 верасня сабраліся на сходзе ў Пастаўскім раённым аддзеле статыстыкі.

Сход адкрыла начальнік аддзела статыстыкі Пастаўскага раёна Ганна Бялевіч. Затым слова было дадзена начальніку аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Дзмітрыю Салагубу. Ён расказаў, як паводзіць сябе перапісчыкам пры ўзнікненні канфліктных сітуацый. Выступоўца падкрэсліў, што супрацоўнікамі РАУС для райаддзела статыстыкі састаўлены спіскі з адрасамі, дзе непрыемныя інцыдэнты найбольш верагодныя і куды адпраўляцца аднаму небяспечна. Прагучала і папярэджанне, што перапісчыкі могуць стаць ахвярамі злачынцаў, таму пры выкананні абавязкаў трэба быць заўжды напагатове. Каб папярэдзіць рознага роду канфлікты, міліцыя распрацоўвае графік штодзённых вячэрніх дзяжурстваў дабравольных дружын у перыяд з 21 па 30 кастрычніка — як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці. У вячэрнюю змену ўзмоцніцца і патруляванне міліцэйскіх нарадаў.

Ганна Бялевіч правяла інструктаж па ахове працы, расказала пра нарматыўную прававую базу перапісу насельніцтва, яго асноўныя аспекты, закранула арганізацыйныя моманты. Таксама аўдыторыі былі прадстаўлены загадчыкі перапісных участкаў і іх памочнікі — Крысціна Шыліна, Юлія Руткоўская, Таццяна Варабей і Валянціна Ясінская.

Шмат увагі падчас сходу Ганна Зянонаўна ўдзяліла адказам на пытанні. Іх  было шмат таму, што абсалютная большасць часовага перапіснога персаналу на Пастаўшчыне ў гэтай справе навічкі і ў такой падзеі рэспубліканскага ўзроўню ўдзельнічаюць упершыню.

Сярод прысутных было шмат моладзі — прадстаўнікоў розных прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна. Хто-хто, а яны з тэхнікай на ты. Гэта важна, улічваючы тое, што сёлетні перапіс будзе праходзіць з максімальным выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Напрыканцы сходу перапісчыкі атрымалі спецыяльныя партфелі з канцылярскімі прыладамі, ліхтарыкам, свістком, адпаведныя пасведчанні і планшэты з устаноўленым на іх праграмным забеспячэннем. У іх унесена ўся неабходная для работы інфармацыя, у тым ліку карта падліковага ўчастка, спіс адрасоў, якія павінен наведаць перапісчык, іншыя даныя.

Пасля сходу для будучых перапісчыкаў былі арганізаваны вучэбныя заняткі. Яны ў райаддзеле статыстыкі будуць ладзіцца да самага пачатку перапісу.

Тэкст і фота Іны Сняжковай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.