На Витебщине открыт 9-й сезон республиканского молодежного проекта «100 идей для Беларуси»

Важное Общество

Пляцоўку для ініцыятыў дае БРСМ моладзі ва ўзросце 14–35 гадоў.

На Віцебшчыне адкрыты 9-ы сезон рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Мэта конкурсу — актываваць інавацыйнае мысленне моладзі, задзейнічаць яе ў вырашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымуляваць рэалізацыю інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак.

Асноўныя намінацыі праекта — «Прамысловыя тэхналогіі і вытворчасць», «Архітэктура і камунальная гаспадарка», «Энергазберажэнне», «Хімічныя і бія- тэхналогіі», «Культура», «Адукацыя», «Педагогіка і псіхалогія», «Ахова здароўя», «Медыцына, медыцынская тэхніка і тэхналогіі, фармацыя», «Экалогія, інфармацыйныя тэхналогіі (IT-сфера)», «Сацыяльная сфера». Заяўку на ўдзел можна пакінуць на сайце brsm.by і ў тэрытарыяльных камітэтах саюза моладзі.

У кастрычніку—лістападзе пройдуць занальныя этапы конкурсу. Выставы-прэзентацыі аўтарскіх распрацовак адбудуцца 3 кастрычніка ў Наваполацку, 11-га — у Глыбокім, 18-га — у Лепелі, 23-га — у Дуброўне, 5 лістапада — у Віцебску. Пераможцы занальных тураў сустрэнуцца ў снежні на абласным этапе праекта, дзе ідэі наватараў ацэніць экспертны савет, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі органаў выканаўчай і заканадаўчай улады, кіраўнікі дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў і арганізацый, інвестары. Фінал рэспубліканскага маладзёжнага праекта запланаваны на люты 2020 года.

Падрыхтавала Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.