Накануне Дня матери в Поставском районе родилось две девочки. Поздравления от Белорусского союза женщин и отдела ЗАГС

Главное Общество

З віншаваннямі і падарункамі прыйшлі напярэдадні Дня маці ў радзільнае аддзяленне Пастаўскай ЦРБ старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Марына Нагановіч і начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Аніта Несцяровіч.

8 кастрычніка ў Надзеі Чумаковай з Коўзанаў нарадзілася дачушка Кацярына вагой амаль 4 кілаграмы і ростам 54 сантыметры. Яе з’яўленне на свет супала з днём нараджэння бацькі Надзеі і стала для яго сапраўдным падарункам. Да водпуску па доглядзе дзіцяці Надзея працавала сакратаром у ААТ «Навасёлкі-Лучай», яе муж Уладзімір — эканаміст у гэтай жа гаспадарцы. Сям’я выхоўвае старэйшага 4-гадовага сына.

Дачушка Алесі Красоўскай з Дварчан нарадзілася 5 кастрычніка. Яе вага — 2 580 грамаў, рост — 52 сантыметры. Нованароджаная стала пятым дзіцем у сям’і, у якой падрастаюць два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі.

— Нараджэнне дзіцяці — гэта вялікае шчасце для кожнай жанчыны, — гаварыла Аніта Несцяровіч. — Мы жадаем, каб вашы дзяўчынкі раслі ў любові і радасці. Няхай ваш клопат дапаможа ім стаць добрымі людзьмі, якімі вы будзеце ганарыцца.

Тэкст і фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.