Новоиспеченных учащихся Поставского государственного колледжа посвятили в первокурсники

Образование

Бліснулі талентамі першакурснікі

У адзін з восеньскіх вечароў трэці паверх інтэрната Пастаўскага дзяржаўнага каледжа ператварыўся ў імправізаваную канцэртную залу — тут прайшла забаўляльная праграма «Пасвячэнне ў першакурснікі».

Бліснуць акцёрскім майстэрствам і кемлівасцю, а таксама бліжэй пазнаёміцца з новымі суседзямі па інтэрнаце выпала магчымасць прадстаўнікам груп 2-ТМ, 224 і 223 (па 5 чалавек ад кожнай).

Першым этапам выпрабаванняў стала візітная картка. Усе тры групы прадстаўлялі свае каманды з дапамогай старых добрых казак на новы лад. Для інсцэніроўкі першакурснікі выбралі «Рэпку», «Казку пра цара Салтана» і «Сказ пра Івана-царэвіча і меч-кладзянец».

Цікавай і азартнай атрымалася і конкурсная праграма. Падчас яе ўдзельнікі дэманстравалі фізічны спрыт і вынаходлівасць. Хлопцам было неабходна хутка і якасна заправіць ложак, з завязанымі вачыма і без дапамогі рук з’есці цукерку, якая ляжала на сподку, прыдумаць прычыну, па якой іх маглі б выпусціць з інтэрната ў 2 гадзіны ночы, і інш. На маю думку, надзвычай актуальнымі і практычнымі былі два пытанні: як пражыць два тыдні на 2 рублі да стыпендыі і якімі спосабамі можна прыгатаваць «Дашырак» (аналаг «Ролтану»).

Ацэньвала выступленне канкурсантаў журы ў складзе першага сакратара райкама БРСМ Веранікі Казлоўскай і бібліятэкара кале­джа Наталлі Гіголы. Перамогу яны прысудзілі групе 223, другое месца — 2-ТМ, трэцяе — групе 224. У падарунак усе атрымалі крупы, алей, сшыткі і ручкі.

Ужо па-за конкурснай праграмай спевамі пад гітару прысутных радавалі Яўгеній Чаховіч і Данііл Аўчыннікаў, а ўсе прысутныя ўгадвалі самае распаўсюджанае імя сярод жыхароў трэцяга паверха інтэрната. Таксама гучалі шчырыя пажаданні з нагоды дня нараджэння ў адрас Яна Таршукова. У той дзень у госці да навучэнцаў каледжа завіталі і актывісты пярвічнай арганізацыі БРСМ гімназіі. Яны ў рамках акцыі, накіраванай на папулярызацыю здаровага ладу жыцця, прапанавалі прысутным абмяняць цыгарэты на цукеркі.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.