Олимпиада по финансовой грамотности показала уровень знаний школьников Поставщины в этой сфере

Образование

Паказалі веды ў фінансах

18 кастрычніка на базе СШ №2 прайшоў другі (раённы) этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай пісьменнасці. У ім прынялі ўдзел 25 навучэнцаў з 1-й, 2-й, 3-й, 4-й гарадскіх школ і гімназіі, Дунілавіцкай і Лынтупскай ЯССШ, Варапаеўскай, Гуцкай, Камайскай і Навасёлкаўскай СШ.

Пасля абвяшчэння ўмоў алімпіяды школьнікаў падзялілі на дзве групы і рассадзілі па кабінетах. Карыстацца мабільным тэлефонам або калькулятарам катэгарычна забаранялася. Алімпіядныя заданні ўключалі ў сябе 30 абавязковых пытанняў з варыянтамі адказаў па тэмах асабістых фінансаў, наяўных грошай, зберажэнняў, лічбавага банкінгу і іншых. Было і адно творчае заданне, якое ацэньвалася ў выпадку, калі некалькі навучэнцаў набяруць аднолькавую колькасць балаў (а максімальнай была 100). На рашэнне тэстаў адводзілася адна гадзіна.

У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам: 3-е заняла Вікторыя Курцэвіч з сярэдняй школы №4, 2-е — Валерый Мядз­ведзеў з Варапаеўскай СШ. Найлепшай па выніках алімпіяды стала Наталля Лукашэвіч, таксама навучэнка Варапаеўскай школы. Усе прызёры атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі ад Белаграпрамбанка, Белінвестбанка і Беларусбанка.

Пераможцы раённай алімпіяды па фінансавай пісьменнасці будуць абараняць гонар Пастаўшчыны на абласным этапе. 

Тэкст і фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.