Организаторы Международного танцевального проекта «Dream Dance Fest» объявили набор участников

Важное Культура

Заявіце пра сябе, танцоры!

Сярод самых розных мерапрыемстваў у рамках Міжнароднага фестыва­лю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» наступным летам у другі раз будзе праводзіцца Між­народны танцавальны праект «Dream Dance Fest», арганізатары якога ўжо зараз пачынаюць шукаць ахвотных прыняць у ім удзел. Гэта могуць быць калектывы (не менш за 5 чалавек у нумары) устаноў адукацыі, культуры і прыватных школ краіны. Узрост танцораў не абмежаваны.

Для ўдзельнікаў з Брэсцкай, Гомельскай, Гро­дзенскай, Магілёўскай і­ Мінскай абласцей, а так­сама з горада Мінска прадугледжаны абласныя адборачныя туры. А вось канкурсанты з Віцебшчыны прымаюць удзел адразу ў рэспубліканскім адборачным туры, які пройдзе ў перыяд з 1 па 30 мая 2020 года ў рамках Міжнароднага шматжанравага фестывалю творчасці ў Мінску.

Фінал танцавальнага праекта «Dream Dance Fest» адбудзецца ў ліпені 2020 года падчас ХХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Фіналісты конкурсу атрымаюць акрэдытацыю фестывалю, таксама арганізатары паклапоцяцца пра іх пражыванне ў дні правядзення фіналу. Для найлепшых, па меркаванні журы, танцораў прадугле­джаны дыпломы «Гран-пры», лаўрэатаў І, ІІ і ІІІ ступеняў, грашовыя прэміі або спецыяльныя падарункі і фірменныя статуэткі. Астатнія ўдзельнікі атрымаюць дыпломы фіналістаў і фірменныя статуэткі.

З умовамі падачы заяўкі на ўдзел у конкурсе можна будзе азнаёміцца на сайце www.festivali.by і ў сацыяльных сетках конкурсу.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.