Под парусом знаний с мудрым капитаном плывет корабль Дуниловичской ясли—сад-средней школы

Важное Образование

Напісаць пра гэту школу мне параілі ў аддзеле па адукацыі райвыканкама ў адказ на просьбу парэкамендаваць кагосьці да Дня настаўніка. І дадалі: «Летась 70 працэнтаў выпускнікоў з Дунілавіч сталі студэнтамі ВНУ, у той час як працэнт паступлення па раёне склаў 60».

І вось я ў кабінеце дырэктара ўстановы Васілія Бульбянова. Размову з ім і намеснікам па вучэбнай рабоце Ірынай Кішко пачынаю з просьбы расказаць, чым яшчэ, акрамя прыведзенага вышэй факта, можа пахваліцца школа. Мае суразмоўцы ўзгадваюць, што ў 2015/2016 навучальным годзе адна з вучаніц заваявала дыплом трэцяй ступені на заключным этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па біялогіі, годам пазней гэта ж дзяўчынка і яшчэ двое вучняў прывезлі дыпломы па біялогіі, беларускай і нямецкай мовах з абласнога этапа, а двое 11-класнікаў з розніцай у адзін год набралі максімальныя 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове.

— Родная мова і матэматыка ў нас вывучаюцца на павышаным узроўні, — расказвае Васілій Аляксандравіч. — На падрыхтоўцы дзяцей у гэтых класах працуюць Нэлі Пятроўна Латушкіна і Ірына Уладзіміраўна Мігіч. Іх вучні з профільных груп добра здаюць тэсціраванне і ўсе паступаюць у ВНУ. Дарэчы, вы ведаеце, што гэта мы першымі ў раёне ў якасці эксперыменту пачалі выкладаць прадметы на павышаным узроўні? І дабіліся добрых вынікаў: многія нашы выпускнікі ў той час з першай спробы станавіліся студэнтамі вядучых інстытутаў і ўніверсітэтаў краіны.

Яшчэ адной асаблівасцю Дунілавіцкай ЯССШ з’яўляецца навучанне дзяцей кіраванню аўтамабілем і трактарам. У школьную праграму яно было ўведзена ў 1976 годзе і з таго часу не перарываецца, нягледзячы на тое, што пасля развалу Савецкага Саюза большасць школ пачалі адыходзіць ад некалі абавязковай прафесійнай адукацыі. У Дунілавічах жа насуперак усім фінансавым цяжкасцям змаглі захаваць тэхнічную базу і выкладчыцкі склад. І цяпер, як і больш за 40 гадоў таму, не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі ахвотна набываюць спецыяльнасці вадзіцеляў легкавых і грузавых аўтамабіляў і колавых трактароў, каб пазней, калі споўніцца 18, атрымаць правы. У далейшым многія юнакі выбіраюць прафесію дальнабойшчыка, некаторыя паступаюць ва ўніверсітэты на інжынераў аўтамабільнай прамысловасці.

(Працяг матэрыяла чытайце на 4-ай старонцы № 80 газеты “Пастаўскі край” ад 5 кастрычніка 2019 г.)

Тэкст і фота Алены Шапавалавай

Тэкст і фота Алены Шапавалавай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.