«Руки сами ищут себе занятие». 88-летняя Глафира Наумчик вышивает настоящие шедевры

Личности

Па жыцці актыўная

Нягледзячы на тое, што сёлета Глафіры Навумчык споўнілася 88 гадоў, у яе шмат жыццёвых сіл і творчай энергіі.

Да вайны Глаша паспела закончыць пачатковую школу. Жыла ў Шырках. Калі тут праходзіла лінія фронту, яе сям’я вырашыла схавацца і перачакаць. Сабралі неабходныя рэчы, запрэглі каня, узялі карову і рушылі да крыніцы. Там разам з іншымі і знайшлі прытулак. Падчас нямецкага наступлення, каб не загінуць, накіраваліся да дзядзькі ў вёску Агароднікі, дзе пераначавалі.

Пасля вайны Глафіра закончыла базавую школу ў Паставах, завочна — Ашмянскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Уладкавалася бухгалтарам у калгас, дзе і адпрацавала да выхаду на заслужаны адпачынак. Два разы выбіралася дэпутатам раённага Савета.

На жыццёвым шляху жанчыны сустракалася шмат цяжкасцей. Рана аўдавела, і на руках засталіся дзве маленькія дачушкі. Гадаваць іх і даваць адукацыю давялося адной.

— Праца дапамагае жыць, — дзеліцца Глафіра Фёдараўна. — Рукі самі шукаюць сабе занятак. Вельмі любіла падарожнічаць. У маладосці пабывала ў многіх краінах былога Савецкага Саюза. А цяпер, калі выдаецца магчымасць, наведваю родныя мясціны.

15 гадоў таму жанчына пераехала да малодшай дачкі ў Варапаева. Захапілася вышываннем. У гарпасёлку было арганізавана некалькі выстаў яе работ, а ў  скарбонцы майстрыхі іх каля сотні. Некаторыя падарыла родным і сябрам — разляцеліся вышыўкі па розных куточках нашай краіны.

Тэкст і фота Святланы Шафаровіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.