С 21 октября переписчики посещают жителей Поставщины на дому

Общество

Перапісчыкі пайшлі ў народ

З 21 кастрычніка перапісчыкі наведваюць рэспандэнтаў дома.

18 кастрычніка завяршыўся этап, калі была магчымасць перапісацца праз інтэрнэт. Па папярэдніх даных, такім спосабам перапіс прайшлі больш за 20% жыхароў Беларусі. Яшчэ столькі ж перапісаліся на стацыянарных і мабільных участках, якія працавалі на прадпрыемствах і ў арганізацыях.

Перапіс жыхароў населеных пунктаў Юнькаўскага сельсавета вядуць Таццяна Врублеўская і Аляксандр Данілевіч. Падчас перапісу сустрэлася з Аляксандрам Леанідавічам. Яго асноўнае месца працы — Пастаўскі малочны завод. На час перапісной кампаніі змяніў кабінетную работу на зносіны з людзьмі.

— У сельскай мясцовасці большасць людзей пажылога ўзросту, — расказваў Аляксандр Данілевіч. — Яны свядомыя і адказныя, з пачуццем грамадзянскага абавязку, таму актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх важных кампаніях. А ўвогуле, пытанні не выклікаюць цяжкасцей. Калі ўзнікае якое неразуменне, я ўдакладняю і дапамагаю сарыентавацца. 

У мінулую сераду Аляксандр Леанідавіч наведваўся да тых, хто не перапісаўся, у Логавінцах і Юньках.

Муж і жонка Шыпко сустрэлі перапісчыка каля веснічак. З лёгкасцю пазналі яго па спецыяльнай сумцы з лагатыпам перапісу і планшэце. На бэйджыку — прозвішча, імя і імя па бацьку.

Нагадаем, што ў горадзе перапісчыкі будуць наведвацца на дом з 9 да 21 гадзіны, у сельскай мясцовасці — з 9 да 20 гадзін. Па-ранейшаму з 9.00 да 20.00 працуюць стацыянарныя перапісныя ўчасткі ў Паставах (вул. Савецкая, 84 «А») і ў Варапаеве (вул. Ленінская, 127).

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.