С Днём пожилых людей!

Общество

І яснай восені жыцця!

1 кастрычніка адзначаецца Дзень пажылых людзей. Шаноўныя, вы — наша жывая гісторыя, якой мы ганарымся, прыклад жыццёвай мудрасці і аптымізму, духоўнай культуры. Вы справядліва заслужылі пашаны, бо прайшлі нялёгкі шлях і ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё і працвітанне свайго рэгіёна і краіны ў цэлым. Прыемна, што многія і сёння ў страі, увасабляюць працавітасць, працягваюць актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці раёна. Ваш жыццёвы вопыт, мудрая парада запатрабаваныя заўсёды. Сваім прыкладам вучыце моладзь любіць Айчыну, паважаць людзей працы, быць адказнымі. Мы бясконца ўдзячныя вам за гэта. У сваю чаргу ў краіне, раёне многае робіцца для таго, каб ваша старасць была забяспечанай і каб вы пастаянна адчувалі падтрымку з боку дзяржавы.

Моцнага вам здароўя, радасці і аптымізму, шчасця і дабрабыту. Няхай ваша восень жыцця будзе цёплай, яснай і ўтульнай!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.