Сердечно поздравляем вас с профессиональным праздником — Днем учителя!

Важное Образование

Паважаныя настаўнікі, выкладчыкі, работнікі дашкольнай і дадатковай адукацыі, ветэраны педагагічнай працы!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём настаўніка!

Настаўнік, школа з’яўляюцца пачаткам усяго таго, чаго чалавек дабіваецца ў жыцці. І ў сучасным свеце якасная адукацыя — ключавая ўмова для эфектыўнага развіцця грамадства. Ваша любоў да маладога пакалення, мудрасць і цярпенне, здольнасць усяляць у юныя сэрцы самыя добрыя намеры і светлыя надзеі спрыяюць таму, што сёння мы маем мноства падстаў для гордасці: нашы вучні перамагаюць на алімпіядах, у конкурсах, спаборніцтвах самага высокага ўзроўню, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці. Перакананыя, што неацэнны вопыт, адданасць сваёй справе, высокі прафесіяналізм дазволяць вам і ў далейшым паспяхова выра­шаць пастаўленыя перад вамі задачы — вучыць і выхоўваць маладое пакаленне.

Няхай заўсёды на няпростым настаўніцкім шляху вам спадарожнічаюць добры настрой, аптымізм, удзячнасць бацькоў, вочы вучняў свецяцца агеньчыкамі любові і зацікаўленасці, радуюць поспехі і дасягненні вашых выхаванцаў. Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых творчых ідэй і іх ажыццяўлення.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 Паважаныя калегі!
Шаноўныя ветэраны педагагічнай працы!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём настаўніка!

Справа, якую вы абралі для сябе, заўсёды была і застаецца адной з самых цяжкіх і важных.Яна патрабуе ад чалавека не толькі высокага прафесіяналізму і кваліфікацыі, але і вялікай інтэлектуальнай, псіхалагічнай і эмацыянальнай аддачы, творчага падыходу. Вы кожны дзень адказваеце за якаснае навучанне і выхаванне дзяцей.

За апошнія гады шмат змен адбылося ў сістэме адукацыі, школы аснашчаюцца сучасным абсталяваннем. Але нішто не заменіць майстэрства настаўніка, яго чулых і ў важлівых адносін да вучня.

Глыбокай павагі і прызнання заслугоўваюць усе работнікі адукацыі раёна. Неацэнны ўклад кожнага, хто звязаў свой лёс з гэтай галіной.

Паважаныя ветэраны!

Вялікая ўдзячнасць вам за тое, што самыя лепшыя гады свайго жыцця прысвяцілі справе навучання і выхавання дзяцей Пастаўшчыны. Упэўненыя, што вашы вопыт, мудрасць, талент дазволяць і ў далейшым з поспехам вырашаць усе задачы.

У гэты дзень шчыра жадаем усім працаўнікам сістэмы адукацыі раёна, каб заўсёды спадарожнічаў поспех у рэалізацыі планаў і праектаў. Няхай праца прыносіць толькі радасць і задавальненне.

Дабрабыту, шчасця, пазітыву вам і вашым сем’ям!

З павагай і ўдзячнасцю
Аляксандр Кашырын, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама,
Людміла Грачанік, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.