Талант и творчество — зрителям. День работников культуры в Поставах

Важное Культура

Калі творчасць – не хобі, а работа

Хтосьці скажа, што ўсё жыццё работнікаў культуры — адно вялікае свята. Але толькі яны самі ведаюць, колькі часу, сіл, эмоцый укладзена ў кожнае выступленне, экскурсію, выставу ці любое іншае мерапрыемства.

На Пастаўшчыне склаўся моцны калектыў творчых работнікаў. Пра гэта заўжды гавораць і прадстаўнікі Міністэрства культуры, якія прыязджаюць у раён на асабліва значныя святы, і звычайныя гледачы. Менавіта на нашых землякоў у многім раўняюцца калегі з іншых рэгіёнаў Віцебшчыны. Такія высновы гучалі 11 кастрычніка са сцэны РДК па вуліцы Станкевіча, дзе прайшла ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня работнікаў культуры.

Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў, а затым і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская адзначылі граматамі найлепшых прадстаўнікоў прафесіі. З гэтай мэтай на сцэну таксама паднімаліся старшыня Пастаўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Валянціна Друсь і першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская.

Галіна Мікалаеўна звярнула ўвагу на тое, што ў зале прысутнічалі і ветэраны працы. Яна падзякавала ім за вялікі ўклад у развіццё культуры Пастаўшчыны, за талент і прафесіяналізм, а таксама ўменне падрыхтаваць сабе змену.

А яна сапраўды годная. Каб у гэтым пераканацца, дастаткова было паглядзець канцэртную праграму, якая завяршала ўрачыстасць. На сцэну выйшлі навучэнцы Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў, Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза,  гурты вакальнай эстраднай студыі «Славія» Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна, танцавальны калектыў раённага Цэнтра дзяцей і моладзі «Скай Дэнс» і іншыя.

Літаральна праз пару дзён шматлікія работнікі культуры віншавалі пастаўчан з Днём маці. А колькі канцэртаў, творчых сустрэч і праектаў яшчэ наперадзе!  Стаць іх гледачом можа кожны — не забывайце сачыць за афішай.

Тэкст і фота Іны Сняжковай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.