Учащиеся Поставской ДШИ им. А. Тизенгауза посетили мастер-класс баяниста-виртуоза Бориса Мирончука

Культура

Сустрэліся са знакамітым баяністам

21 кастрычніка ў канцэртнай зале Наваполацкага музычнага каледжа адбыліся майстар-класы і канцэрт заслужанага артыста Украіны, лаўрэата міжнародных конкурсаў, баяніста-віртуоза Барыса Міранчука.

На сустрэчы з прафесійным музыкантам пабывалі і навучэнцы Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза Аляксандр Іжмайловіч і Аляксей Гамолка.

Фота  С.Пусько

Сваімі талентамі гэтыя юныя баяністы даўно пакарылі не толькі пастаўскіх гледачоў, але і прафесійнае журы шматлікіх музычных конкурсаў. І ў Аляксандра, і ў Аляксея — шэраг прэстыжных узнагарод, у тым ліку міжнародных. Таму магчымасць сустрэцца з праслаўленым баяністам стала для іх вялікім падарункам.

Пасля майстар-класа адбыўся семінар, які правялі выкладчыкі Наваполацкага музычнага каледжа. Завяршыў насычаную праграму дня канцэрт Барыса Міранчука. Перапоўненая зала, бурныя авацыі — такое ніколі не забудзецца!

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.