Учительница математики поставской СШ №2 Елена Трубач — педагог во втором поколении

Главное Образование

Педагог па прызванні

Калі штосьці рабіць, то рабіць добра і да канца. А інакш навошта брацца за справу? Такім прынцыпам кіруецца ў сваёй рабоце, ды і ў жыцці таксама, настаўніца матэматыкі пастаўскай СШ №2 Алена Трубач.

Алена Юр’еўна — педагог у другім пакаленні. Многія пастаўчане добра веда­юць яе бацькоў Юрыя Міхайлавіча і Марыю Аляксееўну Мінаевых, якія ўсё жыццё прысвяцілі навучанню і выхаванню дзяцей. Галава сям’і, хімік-біёлаг па адукацыі, шмат гадоў узначальваў трэцюю гарадскую школу. Па словах калег, быў сапраўдным прафесіяналам, верным абранай справе, чулым і ўважлівым да настаўнікаў і вучняў. Шмат часу аддаваў удасканаленню вучэбнага і выхаваўчага працэсаў, праяўляў асабістую ініцыятыву і пошук. Яго жонка больш за тры дзесяцігоддзі выкладала матэматыку ў школе-інтэрнаце. Шчыра любіла дзяцей, якія ў адказ адкрывалі настаўніцы свае сэрцы.

— Мама заўсёды адказна падыходзіла да работы і гэтаму ж вучыла мяне, — расказвала Алена Юр’еўна. — Яна лічыла, што кожны павінен добрасумленна выкон­ваць свае абавязкі. Тады ўсюды будзе парадак. Многаму навучыў і тата. Ра­зам з ім мы рашалі задачкі па хіміі, складалі ўраўненні хімічных рэакцый. Я нават удзельнічала ў абласной алімпіядзе па хіміі.

Не дзіўна, што ў такой сям’і і дачка пайшла ў педагогі. Для паступлення выбрала механіка-матэматычны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Чаму аддала перавагу матэматыцы? Кажа, больш прываблівалі дакладныя навукі. Да таго ж з 7 класа дапамагала маці правя­раць сшыткі вучняў.

(Працяг матэрыяла чытайце на 1-ай і 4-ай старонках № 80 газеты “Пастаўскі край” ад 5 кастрычніка 2019 г.)

Тэкст і фота Алены Шапавалавай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.