Улица Юбилейная — юбиляр. 40 лет назад в микрорайоне появился первый жилой дом

Общество

Юбілей у Юбілейнай

У Паставах стала добрай традыцыяй адзначаць святы вуліц і мікрараёнаў горада. У кожнага з іх свае час і месца правядзення. На Юбілейную свята прыходзіць у канцы верасня і, звычайна, ладзіцца на пляцоўцы ў двары СШ №1. Але на гэты раз з-за дажджлівага надвор’я арганізатары — работнікі раённага Дома культуры — вырашылі запрасіць гасцей у актавую залу школы.

Сёлета свята было асаблівым — яно прысвячалася 40-гадоваму юбілею мікрараёна.

— Думаю, вы пагадзіцеся са мной, што ўсе жыхары вуліцы — гэта адна вялікая і дружная сям’я, — гаварыла, звяртаючыся да прысутных, вядучая Таццяна Кухальская. — А ў кожнай сям’і ёсць свой фотаальбом, у якім занатаваны самыя яркія падзеі. Я прапаную вам пагартаць старонкі імправізаванага альбома вуліцы Юбілейнай.

Першая і самая важная старонка ў ім тая, з якой пачынаецца гісторыя. Юбілейная — адна з нямногіх вуліц горада, якая так моцна змянілася за чатыры дзесяцігоддзі. З балота яна ператварылася ў сучасны, добраўпарадкаваны, з развітай інфраструктурай мікрараён. Забудова пачалася з дома №11, які быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1979 годзе. Многія будаўнікі, якія ўзводзілі гэты дом, атрымалі ў ім жа кватэры. Далейшая гісторыя мікрараёна цесна звязана з заводам «Беліт». Ён «вырас» у 1983 годзе, забяспечыўшы рабочымі месцамі 2 тысячы чалавек. Для іх па вуліцы Юбілейнай былі пабудаваны тры 80-кватэрныя дамы, а таксама дзіцячы сад «Усмешка». У пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя ў Паставах з’явілася яшчэ адно прадпрыемства — завод школьнага абсталявання, работнікі якога таксама атрымалі жыллё ў новабудоўлях на Юбілейнай. У 1984 годзе адкрыўся новы будынак СШ №1, а ў 1989-м — дзіцячы сад «Крынічка».

Няцяжка падлічыць, што гэты год юбілейны не толькі для мікрараёна, але і для «Крынічкі», якой спаўняецца 30. Пра ўзвя­дзенне садка прысутным расказаў брыгадзір брыгады бетоншчыкаў ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі» Часлаў Мукель, а чым жыве дашкольная ўстанова сёння — яе загадчыца Лада Канчаніна. Многія работнікі адпрацавалі ў садку больш за 20 гадоў. Сярод іх — Таццяна Кавалевіч, якую запрасілі на сцэну. Прыйшлі на свята і першыя выпускнікі «Крынічкі». Па просьбе вядучай яны прыгадалі сваё маленства і крыху расказалі пра сябе. А цяперашнія выхаванцы парадавалі ўсіх вершамі.

Поўны матэрыял чытайце на 5-ай старонцы № 81 газеты “Пастаўскі край” ад 9 кастрычніка 2018 г.

Тэкст і фота Алены Шапавалавай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.