В Доме ремесел «Стары млын» открылись две выставки, посвященные Году малой родины

Культура

З любоўю да роднай краіны

У Доме рамёстваў «Стары млын» адкрыліся дзве выставы, прысвечаныя Году малой радзімы.

Першая экспазіцыя — «Тут сонца свеціць для ўсіх» — выканана ў тэхніцы абрэзкавага шыцця майстрамі народнага клуба «Рошва» Полацкага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур. Галоўнае месца заняла іх калектыўная праца — вялікае пано-праект «Вянок садружнасці». На ім адлюстравана магутнае дрэва ў абрамленні лаўровага вянка. На кожным лісточку вышыта назва нацыянальнасці, прадстаўнікі якой пражываюць у нашай краіне (а ўсяго іх 140).

У малой выставачнай зале размясціліся работы, выкананыя майстрамі дамоў і цэнтраў рамёстваў вобласці ў рамках унікальнага праекта «Гербы і народныя сімвалы Віцебшчыны». Сімвалы раёнаў, характэрныя для ручнікоў і тканых вырабаў, і гербы выкананы ў розных тэхніках вышыўкі: гладзь, мярэжка, крыж і нацяг. Менавіта гэта разнастайнасць дазваляе ўбачыць народную і самабытную Віцебшчыну. Таццяна Мікалаеўна падрабязна расказала пра кожны з гербаў гарадоў нашай вобласці, у тым ліку пра тое, што на іх адлюстравана.

Выстава будзе працаваць да 30 лістапада. Па пытаннях арганізацыі экскурсій звяртайцеся па тэлефоне 4-38-60.

Тэкст і фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.