В минувшее воскресенье на мероприятие, посвященное Дню матери, поставчане приходили семьями

Культура

Віншавалі дзеці найлепшых мам у свеце

У мінулую нядзелю ў глядзельнай зале раённага Дома культуры па вуліцы Станкевіча свабодных месцаў практычна не было. На мерапрыемства, прысвечанае Дню маці, сабраліся сем’ямі.

Напачатку вядучая Алена Слядзеўская запрасіла на сцэну пастаўчанак, якія нарадзілі і выхоўваюць па шасцёра дзяцей. Гэта Святлана Іванова, Кацярына Пісарык і Іна Міснік. У свой час яны былі ўдастоены дзяржаўнай узнагароды — ордэна Маці.

— Дзяцей многа не бывае, — упэўнена заявілі гераіні свята. — Кожнае — дар Божы. А быць мамай — гэта казка, у якой ты чараўніца. Быць мамай — значыць быць самай шчаслівай жанчынай са стымулам заставацца маладой і пазітыўнай. Надзейная падтрымка мужа, старэйшых дзяцей дапамагаюць спраўляцца з усімі абавязкамі. Самым складаным на пражытым адрэзку часу, напэўна, было рашыцца на трэцяе дзіця.

Клопатаў у мнагадзетных мам не злічыць: разбудзіць, адпра­віць у школу, садок, зварыць смачны абед, сустрэць з заняткаў, праверыць урокі. Кожнае дзіця мае свой глыбокі ўнутраны свет, свае таленты і рысы характару, і да кожнага трэба знайсці падыход.

Радасць перапаўняла і тых жанчын, чые дзеці падчас канцэртнай праграмы паланілі гледачоў сваімі талентамі на сцэне. Сярод іх вакалісты Злата Ярашэвіч, Лізавета Загурская, Ганна Антух, паветраныя гімнасткі Вераніка Татыржа і Арына Захарыч, паветраная гімнастка на палотнах Соф’я Жукава, удзельнікі танцавальных калектываў, дзіцячай узорнай цыркавой студыі «Каскад», іншых гурткоў і студый, якія працуюць пры раённым Доме культуры і Пастаўскай дзіцячай школе мастацтваў імя А. Тызенгаўза.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.