В минувшее воскресенье на сельскохозяйственной ярмарке предлагали продукцию разных производителей

Сельское хозяйство

Танней і весялей было рабіць пакупкі ў мінулую нядзелю на рынку райспажыўтаварыства

Таму што тут разгарнуўся не радавы кірмаш, а сельскагаспадарчы. Хапіла месца на рыначнай плошчы і прадпрымальнікам, якія прапаноўвалі свой тавар, але найбольш ажыўлена было ля гандлёвых месцаў з сельгаспрадукцыяй. Звяртаючыся на афіцыйным адкрыцці кірмашу да пастаўчан, першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзій Лютынскі адзначыў, што хлебаробы раёна атрымалі сёлета багаты ўраджай. Кожны гектар зерневых даў у сярэднім 32,7 цэнтнера, а валавы збор зерня склаў 54 тысячы тон, што на 23 тысячы тон больш, чым летась. Рапсу намалацілі 4 650 тон (на 1 150 тон больш, чым у мінулым годзе). Урадзіў і другі хлеб: клубняў накапалі 1 859 тон (на 543 тоны больш, чым у 2018-м). Прамоўца назваў прозвішчы механізатараў, якія дабіліся найвышэйшых паказчыкаў і былі ўшанаваны на абласных дажынках, падзякаваў не толькі земляробам, але і гараджанам за дапамогу на сяўбе і ўборцы ўраджаю. Падкрэсліў, што прадукцыя, вырашчаная на пастаўскай зямлі, якасная, экалагічна чыстая, і запрасіў рабіць пакупкі.

Сваю прадукцыю прапаноўвалі на кірмашы ААТ «Навасёлкі-Лучай», «Камайскі-агра», «Ярэва-агра», «Хацілы-агра», «Кураполле-агра». З акцыянернымі таварыствамі канкурыравалі прыватныя вытворцы не толькі з нашага раёна, але і са Смаргонскага, Браслаўскага, Глыбоцкага, Докшыцкага. А вось фермеры, тым больш пастаўскія, мне на вочы не трапіліся.

Поўны матэрыял чытайце на 1-ай і 2-ой старонках № 81 газеты “Пастаўскі край” ад 9 кастрычніка 2018 г.

 

Фаіна Касаткіна
Фота аўтара і Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.