В озере Лисицкое недалеко от д. Гавриловичи появились новые обитатели — молодые сомы

Экология

Сом абжывае новы дом

Возера Лісіцкае знаходзіцца недалёка ад вёскі Гаўрылавічы ў маляўнічым месцы. Нават гэтымі восеньскімі днямі тут прыгожа. Зачароўваюць водная роў­нядзь, пазалочаныя дрэвы, шум чароту. У спецыяльна абсталяваных месцах сядзяць некалькі аматараў рыбнай лоўлі. Рыбалка платная, бо возера арандуе мінскае таварыства з абмежаванай адказнасцю «НВС-Гео». Яно ж перыядычна папаўняе рыбныя запасы. Вось і на мінулым тыдні арандатары прывезлі сома, якога набылі па дарозе з Мінска ў рыбгасе «Грыцава» Маладзечанскага раёна.

Возера Лісіцкае займае 76 гектараў. У арэнду здадзена больш за 10 гадоў таму. Арандатар абавязаны займацца добраўпарадкаваннем тэрыторыі: абсталяваннем месцаў для адпачынку, прычалаў для лодак, мосцікаў для лоўлі рыбы. Яму ж даведзены планы па прамысловым вылаве рыбы (прыкладна 1 тона ў год) і папаўненні яе запасаў. У мінулыя гады ў возера выпускалі таўсталобіка, карпа. На гэты раз навасёлам стаў сом — самы буйны прэснаводны насельнік. Яму няма роўных па вазе і памеры.

З цікавасцю назірала, як егеры акуратна перагружалі рыбу са спецыяльнага кантэйнера ў вёдры і выпускалі ў ваду. Яна павольна вывучала новае месца, затрымлівалася ля берага, доўгімі вусамі абследавала водарасці, а праз пэўны час знікала ў глыбіні. Каб самы хутчэй асвоіліся на новым месцы, лоўля іх тут на некаторы час будзе забаронена. А летам, калі аматараў парыбачыць і адпачыць асабліва шмат, магчыма, некаму пашанцуе на багаты ўлоў. Сом — самы жаданы трафей любога рыбалова.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.